Васюкевіч Віктар Аляксандравіч – беларускі мастак. Нарадзіўся 10 мая 1958 г. у вёсцы Карнышы каля Наваградка.
У 1988 г. скончыў факультэт жывапісу і графікі Народнага ўніверсітэта мастацтваў імя Н.К. Крупскай (г. Масква).
Вёў дзіцячую студыю пры Мінскім аэрапорце.
З 1991 г. – вольны мастак.
C канца 1980-х гадоў Віктар Васюкевіч піша абстрактныя геаметрычныя кампазіцыі. У 2000-х прыходзіць да новага аўтарскага стылю, які называе “цветомузыка” або “свет-видение”, блізкаму да абстрактнаму экспрэсіянізму.
Для падтрымання пачуцця колеру Віктар Васюкевіч нямала працуе ў класічных жанрах жывапісу – пейзажы і нацюрморце. Цікавасць уяўляе і графіка мастака, якая нагадвае своеасаблівыя практыкаванні па развіцці абстрактнага мыслення ў выяўленчым мастацтве.
Работы мастака знаходзяцца ў фондах Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Арт-цэнтра ім. Марка Роткі (Даўгаўпілс, Латвія), Беларускага музея ў Нью-Ёрку, а таксама ў прыватных зборах Беларусі, Германіі, Польшчы, Расіі, Арменіі, Турцыі, ЗША і іншых краін свету.
Выставы і праекты:
1991 г. – персанальная выстава (Рэспубліканскі дом мастацтваў, Мінск)
2008 – персанальная выстава (“Гасцёўня У. Галубка”, Мінск)
2009, 2010, 2011, 2013 – Міжнародны фестываль эксперыментальнага мастацтва “ДАХ” (Палац мастацтваў, Мінск; Кунстхаўс “Тахелес”, Берлін; Музей сучасн. выяўл. мастацтва, Мінск; «Пружанскі палацык», Пружаны)
2009 – персанальная выстава “Астральны жывапіс” (Планетарый у парку Горкага, Мінск)
2010 – сумесная выстава беларускіх мастакоў да Дня волі (атэль «Hyatt Regenccy», Нью- Браўнсвік, ЗША)
2010 – персанальная выстава “Свет” (Інстытут тэалогіі БДУ, Мінск)
2011 – персанальная выстава “Альфа і Амега” (Касцёл св. Сымона і Алены, Мінск)
2011 – сумесная выстава эзатэрычнага мастацтва «Іншасвет» (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск)
2011 – Міжнародная выстава “Лемарыс” да 90-годдзя Станіслава Лема (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск)
2012 – міжнародная выстава “Homo Spiritus” праекта “КосмаАрт” (Цэнтр сучасных мастацтваў, Мінск)
2012 – калядная выстава беларускіх мастакоў (Касцёл св. Сымона і Алены, Мінск)
2013 – рэспубліканская выстава нонфігуратыўнага мастацтва “Іншая рэальнасць” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінск)
2013 – персанальная выстава «Свет-Видение» (галерэя-бар «NEWDAY», Мінск)
2013 – сумесны праект “H2O” да Міжнароднага года воднага супрацоўніцтва (галерэя «Універсітэт культуры», Мінск)
2014 – групавы праект “Крыніца святла” да 111-годдзя Марка Роткі (Музей суч. выяўл. мастацтва, Мінск; куратар Рыгор Іваноў)
2015 – выстаўка “Сустрэча” (Галерэя «Вільнюс», Мінск)
2015 – персанальная выстава “Святло-Візія” (Літаратурны музей Максіма Багдановіча , Мінск, Траецкае прадмесце).