СВЯТЛАНА КОШУР нарадзілася ў 1958 годзе ў вёсцы Валеўка Навагрудскага раёна. Скончыла Карэліцкую СШ (1974), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). Працавала настаўніцай у навучальных установах Карэліцкага раёна. А на працягу 25 гадоў — у Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі. Спярша працавала навуковым супрацоўнікам Карэліцкага раённага краязнаўчага музея, а ў 1996 годзе заняла пасаду старшага навуковага супрацоўніка. З гэтага часу краязнаўства стала выразным складнікам жыцця Святланы Кошур.
У беларускіх перыядычных выданнях і навуковых зборніках пачалі рэгулярна з’яўляцца краязнаўчыя артыкулы і нарысы карэліцкай даследчыцы. Каля 300 публікацый пабачылі свет на старонках газет «Культура», «Звязда», «Советская Белоруссия», «Літаратура і мастацтва», «Голас Радзімы», «Рэспубліка», «Краязнаўчая газета», у бюлетэні Скарынаўскага навукова-асветніцкага цэнтра «Кантакты і дыялогі», у розных навуковых зборніках. Гэта былі вынікі карпатлівай пошукавай працы, сустрэч з многімі людьмі, работы ў архівах і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Краязнаўцу ўдалося аднавіць біяграфіі многіх дзеячаў культуры і навукі, якія былі незаслужана забытыя альбо малавядомыя.
За чвэрць стагоддзя арганізавала ў музеі шмат выставак, прысвечаных гісторыі раёна і славутым землякам, правяла нямала творчых сустрэч з пісьменнікамі, вучонымі, артыстамі, мастакамі. Гэтаму папярэднічала вялікая і напружаная праца над стварэннем у музеі новай экспазіцыі «Зямля і людзі», якая была адкрыта ў 1995 годзе.
Аўтар каля 300 публікацый у кнігах, навуковых зборніках і перыядычных выданнях («Кантакты і дыялогі», «Літаратура і мастацтва», «Культура», «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Краязнаўчая газета», «Голас Радзімы», «Гродзенская праўда»). Напісала асобныя раздзелы і артыкулы для гісторыка-дакументальнай хронікі Карэліцкага раѐна «Памяць» (2000). Святлана Андрэеўна выдала дзевяць кніг краязнаўчай тэматыкі, сярод іх – «Вяртанне на Радзіму» (2002); «Зямля карэліцкая і яе славутыя людзі» (2009); «Лебядзіная песня Валянціна Рамановіча» (2011); «Залатая падкова Свіцязі» (2016); «Край запаветных мрояў» (2020). Кнігі Святланы Кошур захоўваюцца ў бібліятэках Беларусі і замежных краін. У 2002 годзе стала лаўрэатам прэміі імя А. І. Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» ў намінацыі «Музейны работнік года». У 2008 годзе атрымала Падзяку дырэкцыі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2012 год Святлану Андрэеўну прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. За кнігу «Залатая падкова Свіцязі», выдадзеную ў 2016 годзе, Святлана Кошур была другі раз узнагароджана прэміяй імя А. І. Дубко — у намінацыі «Пісьменнік года».
Бібліяграфія:
- Ермакова, А. Закаханая ў музыку слова / А. Ермакова // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2019. — 13 снежня (№ 99). — С. 4.
- Кошур, В. “Айчына дум маіх” : да 210-годдзя Адама Міцкевіча / Валянціна Кошур // Полымя (Карэлiцкi раён). — 2009. — 21 студзеня. — С.3.
- Кошур, С. Артыстка балета з Уселюба [На конкурс “Славутыя імёны малой радзімы”] / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2018. — кастрычнік (№ 40). — С. 4.
- Кошур , С. Артыстка балета з Уселюба [На конкурс “Славутыя імёны малой радзімы”] : заканчэнне артыкула / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2018. — лістапад (№ 41). — С. 4.
- Кошур, С. Артыстка балета з Уселюба / С. Кошур // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2020. — 22 мая (№ 40). — С. 10.
- Кошур, С. Артыстка балета з Уселюба / С. Кошур // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2020. — 5 чэрвеня (№ 44). — С. 7.
- Кошур, С. А. Святар і этнограф Фелікс Сцяпура / Святлана Кошур // Полымя. — 2025. — №6. — С. 121—125.
- Кошур, С. Барыс Кіт і Карэліччына / С. Кошур // Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С. 22—26.
- Кошур, С. Беларускі Шаляпін : пра опернага спевака Пятра Конюха, ураджэнца Навагрудчыны / С. Кошур // Кошур,С. Вяртанне на Радзіму. — 2002. — C.78—84.
- Кошур, С. Весткі з Чылі : пра Ігната Дамейку / С. Кошур // Кошур,С. Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С.8—14.
- Кошур, С. Дзе нарадзіўся Ян Булгак? : пра польскага і беларускага фотамайстра, які нарадзіўся ў в. Асташын Навагрудскага павета / Святлана Кошур // Карэліччына: людзі, час, падзеі: зборнік навуковых артыкулаў. — 2012. — C. 409—416.
- Кошур, С. З успамінаў Барыса Кіта / С. Кошур // Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С. 27—31.
- Кошур, С. З успамінаў пра Барыса Кіта / С. Кошур // Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С. 31—36.
- Кошур, С. Ігнат Дамейка. Жыццё і навуковая дзейнасць : лічбы / С. Кошур // Кошур,С. Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С. 6—7.
- Кошур, С. Культурны ракурс / С. Кошур // Літаратура і мастацтва. — 2017. — 9 чэрвеня (№ 23). — С. 16.
- Кошур, С. Лясны кандуктар графа О’Рурка [На кокурс “Славутыя імёны малой радзімы”] : пачатак / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2018. — верасень (№ 36). — С. 4.
- Кошур, С. Лясны кандуктар графа О’Рурка / С. Кошур // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2019. — 13 снежня (№ 99). — С. 4; 20 снежня (№ 101). — С. 7.
- Кошур, С. Мастак з Карэліч Валянцін Рамановіч : нарадзіўся 20(7) кастр.1911 г. / Святлана Кошур // Карэліччына: людзі, час, падзеі: зборнік навуковых артыкулаў. — 2012. — C.433—465.
- Кошур, С. Мастачка з Нясутычаў : пачатак артыкула / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2020. — сакавік (№ 9). — С. 3.
- Кошур, С. Мастачка з Нясутычаў : працяг / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2020. — сакавік (№ 10). — С. 5.
- Кошур, С. Мастачка з Нясутычаў : заканчэнне / С. Кошур ; фота // Краязнаўчая газета. — 2020. — сакавік (№12). — С. 6.
- Кошур, С. Мастачка з Нясутычаў : працяг / С. Кошур ; фота // Краязнаўчая газета. — 2020. — сакавік (№11). — С. 6.
- Кошур, С. Мураванка графа Храптовіча / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2019. — № 23. — С. 6—7.
- Кошур, С. На Радзіме : пра прыезд Ігната Дамейкі на маленькую радзіму / С. Кошур // Кошур,С. Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С.14—15.
- Кошур, С. “Пявучы пэндзаль мастака” : мастак з Карэліччыны Міхась Саўка / Святлана Кошур // Краязнаўчая газета. — 2009. — №18. — C. 3.
- Кошур, С. Радавое дрэва Дамейкаў (Чылійская галіна) / С. Кошур // Кошур,С. Вяртанне на Радзіму. — 2002. — С.16—20.
- Кошур, С. Радасць сустрэчы : пра выставу твораў мастака з Карэліччыны Аляксея Будзейкі “Зямля пад белымі крыламі” / Святлана Кошур // Краязнаўчая газета. — 2013. — №25. — Ліпень. — C.6.
- Кошур, С. Светлы шлях зямлячкі : пра лёс кінарэжысёра Людмілы Дзянькевіч і опернага спевака Мікалая Дзянькевіча, якія нарадзіліся ў Карэлічах / Святлана Кошур // Культура. — 2013. — 5 кастрычніка. — C.14.
- Кошур, С. Сябра Янкі Купалы / Святлана Кошур // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2020. — 10 студзеня (№ 2). — С. 7.
- Кошур, С. “Узрос з пасеву на сірочым полі…” : пра В. Сташчанюка – беларускага мастака, паэта / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2004. — №1. — C.7.
- Кошур, С. У сузор’і Барыса Кіта / С. Кошур ; фота // Полымя. — 2020. — 4 красавіка. — С. 10.
- Кошур, С. Чистый голос : о певце Петре Конюхе (1910-1994, нар.у в.Турэц Навагрудскага раена, цяперашні Карэліцкі раен) / Святлана Кошур ; фото // Советская Белоруссия. — 2007. — 11 сентября. — С.7.
- Кошур, С. Юбілей старажытнага горада / С. Кошур // Краязнаўчая газета. — 2019. — лістапад (№ 29). — С. 5.
- Кошур, С. Як лодка пад ветразем : пра мастака Валянціна Рамановіча, які нарадзіўся ў м. Карэлічы Навагрудскага павета 7.10.1911 г. / Святлана Кошур // Лiтаратура i мастацтва. — 2012. — 17 лютага. — C.23.
- Кошур, С. Ян Булгак – фотамайстар з маёнтка Асташын : на Навагрудчыне / С.А.Кошур // Гродзенская праўда. — 2004. — 21 жніўня.
- Кошур, Ю. Думкі былі пра народ : эсэ / Ю. Кошур // Новае жыццё (Навагрудскi раён). — 2007. — 7 ліпеня. — C.2.
- Кошур, Ю. “Наваградскія вершы” Янкі Купалы : пра наведванне Навагрудчыны Янкам Купалам і пра той перыяд жыцця і творчасці паэта // Краязнаўчая газета. — 2004. — №19(36). — C.5.
- Паўлава, В. З музыкай па жыцці : пра вучняў дзіцячай школы мастацтваў К. Кошур і К. Фалевіч / В. Паўлава // Новае жыццё (Навагруд. р-н). — 20 сак.Петрушкевiч, А. Вяртанне мастака: Валянцін Рамановіч : [пра кнігу Святланы Кошур “Лебядзіная песня Валянціна Рамановіч” [выяўленчы матэрыял]] ; А.Петрушкевіч // Краязнаўчая газета. — 2012. — №4. — C.3.
- Пісар, В. Мастацтва быць жанчынай / В. Пісар ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2024. — 6 сак. — С. 4—5.
- Пятрова, А. І прызванне, і справа жыцця / А. Пятрова ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2021. — 8 кастрычніка. — С. 9.
- Пятрова, А. Тысячнікам — пашана і павага / В. Пісар ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2022. — 17 жн. — С. 1.
- Сабуць, А. У магічным люстэрку краязнаўства / Аліна Сабуць // Літаратура і мастацтва. — 2024. — 5 ліп. — С. 6.