Конюх Георгій Пятровіч

 

Конюх Георгій Пятровіч – пенсіянер. Нарадзіўся ў 1930 годзе. У 1955 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў раённым педыятрам, галоўным урачом, загадчыкам дзіцячага аддзялення, урачом-педыятрам дзіцячага аддзялення Навагрудскай раённай бальніцы, галоўным урачом Вераскоўскай урачэбнай амбулаторыі.

Дзякуючы Георгію Пятровічу ў г.Навагрудку і г.п. Любча былі адкрыты дзіцячыя малочныя кухні, прадукцыя якіх дэманстравалася на рэспубліканскім з’ездзе ўрачоў педыятраў. Нястомна працаваў над удасканаленнем медыцынскіх тэхналогій, укараняў у практыку рацпрапановы, праводзіў прафілактычную і асветніцкую дзейнасць.

Мае дзве друкаваныя працы. Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя СССР».

Добавить комментарий