Гаркавы Аўрам Якаўлевіч

116Гаркавы Аўрам Якаўлевіч – яўрэйскі і рускі ўсходазнавец, семітолаг. Доктар гістарычных навук (1872). Нарадзіўся 15 лістапада 1835 г. у горадзе Навагрудку Гродзенскай вобласці.

З сям’і заможнага гандляра. Вучыўся ў ешыботах у Беларусі. Скончыў рабінскую вучэльню ў Вільні  (1863), факультэт усходніх моваў Пецярбургскага універсітэта (1868). Працягваў вучобу ў універсітэтах Берліна і Парыжа, спецыялізаваўся тут у галіне егіпталогіі і асіралогіі. Некаторы час выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.

3 1872 да канца жыцця загадваў аддзелам яўрэйскай літаратурьі і ўсходніх рукапісаў Публічнай бібліятэкі ў Пецярбургу. Склаў вопіс рукапісаў, якія там знаходзіліся, займаўся іх публікацыяй. Навуковыя інтарэсы датычаць гістарычнай геаграфіі поўдня Расійскай імперыі, гісторыі Усходу, яўрэйскай этнаграфіі, палеаграфіі, філалогіі. Публікаваў (з 1879) серыю помнікаў сярэдневяковай яўрэйскай пісьменнасці.

Выдаў у Пецярбургу (на рускай мове, у перакладах на іўрыт) работы: “Аб мове яўрэяў, што жылі ў старажытныя часы на Русі, і пра славянскія словы, якія сустракаюцца ў яўрэйскіх пісьменнікаў” (1865).Даследаванне “Казанні мусульманскіх пісьменнікаў пра славянаў і рускіх. 3 паловы VII ст. да канца X ст.” (1870), якое змяшчае вытрымкі з твораў 26 арабскіх пісьменнікаў 7-10 стагоддзяў, важная крыніца па гісторыі Старажытнай Русі.

Аўтар шматлікіх прац, прысвечаных гісторыі яўрэеў, хазараў: “Пра першапачатковае месцазнаходжанне семітаў, індаеўрапейцаў і хамітаў” (1872), “Казанні яўрэйскіх пісьменні-каў пра хазараў і хазарскае царства” (1874), “Апісанне рукапісаў самарыцянскага Пяцікніжжа, якія захоўваюцца ў Імператарскай публічнай бібліятэцы”. Вып. 1-2 (1874), “Апісанне пергаментных рукапісаў самарыцянскага Пяцікніжжа і яго перакладаў” (1875), “Нарысы гісторыі караімства”. Вып. 1-2 (1897-1902). З’яўляўся рэдактарам перакладаў многіх прац па гісторыі яўрэяў.Адзін з рэдактараў “Яўрэйскай энцыклапедыі” (т. 1-16, 1908-13г.г.).

Быў сябрам навуковых таварыстваў многіх краін, сябрам Таварыства па распаўсюджанні асветы сярод яўрэяў у Расіі.

Памёр 15 сакавіка 1919 г.

Бібліяграфія:

1. Гаркаві Аўрам Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1997. – Т. 5. – С. 60.

2.Пяткевіч, А. Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік: [у т. л. пра Гаркаві А. Я.]. – Гродна ГрДУ, 2000. – С.60-61.