Басюк Іван Аляксандравіч

5406Нарадзіўся 01. 09. 1942 года ў вёсцы Амневічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

Беларускі гісторык, правазнавец, педагог. Кандыдат гістарычных навук (1982). Дацэнт (1982). Прафесар (2003). Доктар гістарычных навук (2005).

З сялянскай сям’і. Скончыў Амневіцкую СШ (1960). Вучыўся ў Саратаўскай ваеннай вучэльні (1960-63). Служыў у войску. У 1972 годзе завочна скончыў гістарычны факультэт Архангельскага педагагічнага інстытута і ў 1981 годзе аспірантуру пры Інстытуце гісторыі, філалогіі і філасофіі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР (Новасібірск).

Працаваў на выкладчыцкай і кіраўнічай рабоце ў сістэме вышэйшых навучальных ваенных устаноў СССР у 1974-87 гадах. З 1982 года па 1987 год – начальнік кафедры Пермскай вышэйшай ваеннай вучэльні. Палкоўнік.

З 1987 – дацэнт кафедры палітычнай гісторыі Гродзенскага універсітэта. Выкладае на кафедры гісторыі дзяржавы і права гэтага універсітэта з 1991 года. Вывучае пачатковы перыяд вайны 1941-1945 гады, гісторыю беларускай дзяржаўнасці. Сааўтар навучальных дапаможнікаў.

Працы:

  1. Басюк, И. А. Основные этапы белорусской государственности / И. А. Басюк, Н. В. Сильченко.– 2-изд.– Гродно, 1998.

2.Басюк, И. А. Новогрудский “Кацёл” / И. А. Басюк.– Гродно ГрГУ, 1998.– 176 с.

3.Басюк, И. А. Начальный период Великой Отечественной войны на территории Беларуси / И. А. Басюк.– Гродно ГрГУ, 2003.

Даследаванні:

  1. Басюк, І. А. Беларуская дзяржаўнасць / І. А. Басюк.– Гродна ГрДУ, 1997.– 145с.
  2. Басюк, І. А. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: са старажытнасці да сённяшніх дзён / І. А. Басюк.– Гродна ГрДУ, 1998.

Бібліяграфія:

  1. Республика Беларусь: энциклопедия: [в т. ч. про Басюка И. А. ]: в 6 т.– Мн., 2006.– Т. 2.– С. 215
  2. Пяткевіч, А. Людзі культуры Гродзеншчыны: даведнік: [у т. л. пра Басюка І. А.] / А. Пяткевич // Людзи культуры Гродзеншчыны.– Гродна ГрДУ, 2000.– С. 25-26