Ана́нька Людміла Аркадзьеўна

Ананька Людміла Аркадзьеўна – майстар спорту міжнароднага класа (2003 г.) па біятлоне, неаднаразовая пераможца чэмпіянатаў Еўропы, пяціразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў, двойчы ўдзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў (2002 і 2006).

 Нарадзілася 19 красавіка 1982 г. у Навагрудку. Людміла Ананька прыйшла ў біятлон ў 1997 годзе.

 Па заканчэнні сезона 2009-2010 прыняла рашэнне аб завяршэнні кар’еры.

 Дасягненні:

  • Чэмпіёнка свету па летнім біятлоне ў эстафетнай гонцы і ў спрынце – 2003
  • Чэмпіёнка Еўропы – 2006, 2007.
  • Чэмпіянаты свету:
    • Бронзавая медаль, эстафета – 2005
    • 4-е месца, эстафета – 2003
  • Кубак свету:
    • Вышэйшая месца:
      • 34-е  месца ў агульным заліку ў сезоне 2006/07
  • Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2002 года і 2006 года.

 Бібліяграфія:

1. Ананько Людмила Аркадьевна // Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества “Динамо””: 1923-2013 /  сост. А.А. Мушта, Е.И. Павловский. – Мн. :  Беларуская Энцыклапедыя iмя П.Броўкi, 2013.– С. 236.

2. Ананька, Л.  Біятлон патрабуе самааддачы : [інтэрв’ю з членам нацыянальнай зборнай РБ па біятлоне Людмілай Ананька] / Людмiла Ананька ; гутарыла Т. Шымко //  Новае жыццё (Навагрудскi раён). –  2008. – 26 красавіка. –  C. 5.

3. Ананько, Л.  “У меня было десять лет в большом спорте, а сейчас главное в жизни – семья” : [итервью с известной биатлонисткой, победителем и призером чемпионатов мира, участницей Олимпиады в Турине] / Людмила Ананько ; беседовала Ирина Аникевич ; фото //  Гродзенская праўда. –  2013. – 24 ліпеня. –  C. 4–5.

4. Ананько, Л.  Человек за бортом : [интервью с Людмилой Ананько] / Л. Ананько ; записал Дмитрий Комашко //  Советская Белоруссия. –  2009. –    12 февраля. –  C. 11.