Анішчык Аркадзь Аркадзевіч

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Анішчык Аркадзь Аркадзьевіч (Анищик Аркадий Аркадьевич / Anishchyk, Arkady)
 Нарадзіўся 25. 04. 1945 года ў горадзе Навагрудку, Гродзенскай вобласці. Беларускі мастак (мастацкае шкло).

Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 1984 года. Скончыў Вышэйшую школу прыкладнога мастацтваў Празе ў 1975 годзе. З 1975 па 1990 гады працаваў мастаком шклозавода “Нёман”, які знаходзіцца ў пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна.

З 1990 года жыве ў Фінляндыі. Працуе ў бясколерным хрусталі і шкле. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1976 года.

Аркадзь Анішчык дасканала вывучыў і ўдасканаліў тэхналагічны працэс стварэння вітражоў. Разам з жонкай і сынам ён спраектаваў і выканаў некалькіх значных алтарных кампазіцый са шкла для хрысціянскіх цэркваў.

У сваёй майстэрні ён праектуе і выконвае вітражы, шліфаваныя аб’екты са шкла. Рэгулярна ўдзельнічае ў выставах. Выкладае, праводзіць майстар-класы.

У 1973–2008 гадах удзельнічаў у больш чым за 300 выставах у музеях і выставачных залах на тэрыторыі былога СССР (Масква, Ленінград, Мінск, Ерэван, Гродна, а таксама за мяжой: Францыя, Канада, Венгрыя, Польшча, Грэцыя, Чэхаславакія, Югаславія, Індыя, Фінляндыя).

 Узнагароды:

1985 год. Бронзавая медаль ВДНГ за выдатныя дасягненні ў галіне развіцця народнай гаспадаркі СССР.

1987 год. Знак УЦСПС (Усесаюзны Цэнтральны Савет Прафесіянальных Саюзаў) за высокія дасягненні ў самадзейным мастацтве.

1982 год. Дыплом III-ступені ВДНГ БССР за распрацоўку на высокамастацкім узроўні камплекта шклянак і вазы для прамысловай вытворчасці.

1982 год. Дыплом III-ступені ВДНГ БССР за распрацоўку на высокім мастацкім узроўні камплекта ваз і сервіза для бытавога карыстання, для прамысловай вытворчасці.

1982 год. Ганаровая грамата ад гродзенскай абласной арганізацыі Саюза Мастакоў БССР за вялікі ўклад у развіцці беларускага шкла, значную працу па выхаванню падрастаючага пакалення, арганізатарскую дзейнасць па правядзенні выстаў у горадзе Ленінградзе і горадзе Гродна.

Аўтар камплекта пітнога посуду (хрусталь, гладзь, 1975), блюда “Крылы” (хрусталь, алмазная грань, 1976), набору “Дэсертны” (хрусталь, алмазная грань, 1976) і інш.

Бібліяграфія:

  1. Анішчык, Аркадзь Аркадзевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. –  Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1. – С. 372.
  2. Пяткевіч, А. Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік: [у т. л. пра Анішчыка А. А.] / А. Пяткевіч // Людзі культуры Гродзеншчыны.– Гродна ГрДУ, 2000. – С. 17–18.