Дыбоўскі Уладзіслаў Іванавіч – знакаміты рускі, беларускі і польскі заолаг, палеантолаг, мінеролаг і фалькларыст.
Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні. Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх.
Ён аказаў значны ўплыў на навуку Навагрудчыны. У 1878 годзе Дыбоўскі пераязджае у наш край,дзе пачынае свае даследаванні.
Асобую ўвагу надаваў флоры і фауне. Вучоны сабраў унікальны гербарый Навагрудчыны (больш за 1800 узораў флоры), які на сённяшні момант захоўваецца ў Інстітуце батанікі Польскай АН.
Дыбоўскі актыўна збіраў беларускі фальклор. Ім была выдана праца “Белорусские пословицы из Новогрудского уезда”.
Памёр 27 ліпеня 1910 года. Пахаваны ў в. Войнава (Навагрудскі раён).
Бібліяграфія:
- Асветнікі зямлі Беларускай, X – пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. – 2-е выд. – Мінск, 2006. – С. 155.
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5. – С. 216.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1998. – Т. 6. – С. 270.
- Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 457.
- Беларускія вучоныя, даследчыкі і вынаходнікі ў галіне тэхнічных і натуральных навук (другая палова XVII – першая чвэрць XX ст.) / В. Я. Бездзель, В. М. Хаданёнак. – Віцебск, 2018. – С. 74—75.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. – Минск, 1982. – Т. 5. – С. 213.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2012. – Т. 3. – С. 540.