Педагог, метадыст, выдатнік адукацыі Беларусі.
Нарадзіўся 6 верасня 1936 года ў вёсцы Брольнікі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.
У 1956-1961 гг. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Па размеркаванні паехаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча (цяпер — педагагічны каледж). Доўгія гады выкладаў у Коласаўскім ліцэі.
Выкладчык беларускай мовы. Яго педагагічная дзейнасць няспынна доўжылася больш за паўстагоддзя з 1961 па 2016 і ў ёй незвычайным чынам сышліся і праца ў міністэрстве асветы, і ў педагагічным каледжы, і ў коласаўскім ліцэі.
Сфера навуковых інтарэсаў: праблемы фанетыкі гаворак Гродзеншчыны.
Памёр 9 студзеня 2016 года.
Бібліяграфія:
- Наша слова. – 2016. – 14 снежня (№ 50). – C.4.