Гаркавы Аляксандр – яўрэйскі мовазнавец, пісьменнік. Нарадзіўся 3 мая 1863 г. ў горадзе Навагрудку. Атрымаў на радзіме традыцыйнае рэлігійнае выхаванне.
Жыў у Вільні, Варшаве, Беластоку, Парыжы, ЗША.
У 1882 годзе выехаў у ЗША. Набыў там адукацыю. Выкладаў гісторыю Амерыкі ў школах Н’ю-Йорка, літаратуру і граматыку ідзіш у Н’ю-Йоркскай яўрэйскай настаўніцкай семінарыі.
Напісаў шэраг папулярных кніг па гісторыі і культуры ЗША. Перакладаў на ідзіш творы еўрапейскіх класікаў. Рыхтаваў агульнадаступныя падручнікі англійскай мовы для яўрэйскага насельніцтва. І-ы – “Англійскі настаўнік” (1891). Стварыў слоўнік англа-ідзіш і ідзіш-англійскі (па 40 тыс. слоў), якія мелі 22 выданні. Яго ідзіш-англа-іўрыцкі выйшаў у 1925 у ЗША (4-е выданне 1957 годзе). Па яго заказу быў зняты фільм “Навагрудак-1931 год”, які расказвае пра жыццё яўрэйскай абшчыны ў Навагрудку.
Памёр 2 лістапада 1939 г.
Бібліяграфія:
- Грынь, І. Нашы землякі. Гаркавы Аляксандр // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы: (да 600-годдзя
Грунвальдскай бітвы). – Мінск : Рыфтур, 2010. – С. 355. - Пяткевіч, А. Гаркавы Аляксандр // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. – Гродна, 2000. – С. 60.