Нарадзіўся Уладзімір Аляксандравіч Грэк у Днепрапятроўску. Так выйшла, што яго бацькі, беларусы, сустрэліся і пачыналі сумеснае жыццё ва Украіне. Калі Валодзі было дванаццаць, сям’я пераехала на Магілёўшчыну.
Пасля заканчэння сямігодкі Уладзіміру Аляксандравічу давялося пабываць на цалінных землях у Паўночным Казахстане. Ён паспрабаваў сябе ў ролі і трактарыста, і камбайнёра. Ад¬нак заставацца там надоўга жадання не было. Хацелася вучыцца, звязаць лёс з выяўленчым мастацтвам. Ад сваіх планаў не адступіўся. Неўзабаве вярнуўся на радзіму, паступіў у педагагічны інстытут у Віцебску.
Артымаўшы дыплом, малады педа¬гог прыехаў у Навагрудак, з якім з той далёкай пары непарыўна звязана жыццё. Працоўную дзейнасць пачынаў у СШ №4.
Уладзімір Аляксандравіч працаваў настаўнікам у некалькіх школах горада, выкладаў эстэтыку ў гандлёва-эканамічным каледжы. У лютым 1981 года Уладзімір Грэк прыйшоў працаваць у Дом піянераў і школьнікаў.
У красавіку 1984 года члены гуртка выяўленчага мастацтва, якім кіруе В.А.Грэк, прынялі ўдзел у абласной выставе, а 8 юных навагрудчан сталі ўдзельнікамі Міжнароднай выставы дзіцячых работ «Мы галасуем за мір». Напрыклад, працы Вікі Грэк экспанаваліся ў Англіі, Італіі і Кампучыі, малюнкі Вадзіма Кузьміча – у Італіі і Грэцыі, Светы Баяроўскай – у Індыі і Кампучыі, Тані Нелюбовіч – у Партугаліі.
Уладзімір Аляксандравіч Грэк быў першым заснавальнікам Студыі выяўленчага мастацтва “Каляровы аловак”, якая была створана ў 1981 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Навагрудскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”. Званне “ўзорны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” студыя выяўленчага мастацтва “Каляровы аловак” атрымала ў сакавіку 2009 г.
Памёр Уладзімір Аляксандравіч Грэк у 2013 годзе.