Карповіч Міхаіл Міхайлавіч

karpovichКарповіч Міхаіл Міхайлавіч – педагог, гісторык-краязнаўца, музеезнаўца.

Нарадзіўся 5 мая 1930г. у в. Антонаўка Навагрудскага раёна.

Скончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча ў 1950г., Вільнюскі настаўніцкі інстытут у 1958г., Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1964г. Настаўнік Яварскай СШ Казлоўшчынскага РАНО (1950); настаўнік фізвыхавання Любчанскай СШ (1975-1979); дырэктар Любчанскага межшкольнага ВПК (1979); дырэктар Любчанскай СШ (1983-1998); стваральнік і кіраўнік народнага музея Любчанскай СШ (1998). Узнагароджаны граматамі Вярхоўнага Савета РБ, Міністэрства асветы СССР, Абласнога упраўлення адукацыі, знакам “Выдатнік народнай адукацыі”, медалем “За доблесную працу”. Дэпутат пассавета. Член выканкама пассавета.

З’яўляецца аўтарам шматлікіх гісторыка-краязнаўчых публікацый.

Занесены ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна.

Бібліяграфія:

  1. Грынь, І. Нашы землякі. Карповіч Міхаіл Міхайлавіч // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы: (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы).  – Мінск : Рыфтур, 2010. – С. 360.