Нарадзіўся Уладзімір Іванавіч 2 жніўня 1951 года ў гарадскім пасёлку Любча, Любчанскага раёна, Баранавіцкай вобласці ў сям’і служачых.
Працуе ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава на пасадзе першага прарэктара з 2008 года. Да гэтага часу ён працаваў прарэктарам ў БДУІР.
З’яўляецца аўтарам 153 работ, у тым ліку 25-ці вынаходніцтваў. За цыкл навуковых работ узнагароджаны Бронзавым медалём ВДНГ СССР. Пастаянна з’яўляецца навуковым кіраўніком актуальных даследчых тэм.
Уладзімір Іванавіч паспяхова выконвае абавязкі старшыні навукова-метадычнага Савета універсітэта, які вызначае вучэбную і навукова-метадычную працу ва ўсім універсітэце і наместніка старшыні Савета ўніверсітэта. З’яўляецца намеснікам старшыні вучэбна-метадычнага аб’яднання па экалагічнай адукацыі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Пры яго непасрэдным удзеле прымаюцца рашэнні, якія вызначаюць шляхі развіцця экалагічнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У межах дзейнасці намесніка старшыні грамадскага Савета базавай арганізацыі краін-удзельніц СНД па экалагічнай адукацыі Уладзімір Іванавіч паспяхова ажыццяўляе каардынацыю экалагічнай адукацыі з мэтай гарманізацыі і інтэграцыі яе ў краінах СНД. Ён арганізоўвае Міжнародныя алімпіяды “Экалагічная бяспека” сярод студэнтаў. Па выніках алімпіяд у Мінску (2008 г., 2011 г.), у Пензе (Расія) (2009 г.) каманда ўніверсітэта стала переможцай. Уладзімір Іванавіч з’яўляецца намеснікам старшыні Савета па дыстанцыйным навучанні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, удзельнічаў у арганізацыі гэтага напрамку ў Рэспубліцы Беларусь. Член Каардынацыйнага Савета па адукацыі для ўстойлівага развіцця пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Унёс значны уклад у рэалізацыю Стратэгіі адукацыі для ўстойлівага развіцця ЕЭК ААН у Рэспубліцы Беларусь.
На працягу некалькіх гадоў Уладзімір Іванавіч узначальваў выбарчыя камісіі па выбарах у розныя дзяржаўныя органы. Ён паспяхова арганізоўваў дзейнасць калектыва ўніверсітэта па забеспячэнню праходжання выбараў студэнтамі, замацаваных за інтэрнатам і вучэбным корпусам. Двойчы (2006 г., 2011 г.) быў узнагароджаны падзячным лістом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На конкурсах і выставах па арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы сярод вышэйшых навучальных устаноў краіны ўніверсітэт адзначаўся дыпломамі.
Уладзімір Іванавіч з’яўляецца старшынёй пярвічнай арганізацыі “Белая Русь”. За час яго кіраўніцтва аб’яднанне памножылася больш чым у два разы.
Актыўна падтрымлівае здаровы лад жыцця сярод студэнтаў і супрацоўнікаў. Універсітэт заняў у 2009 г. у сваей групе ганаровае трэцяе месца на Рэспубліканскай універсіядзе.
Пад кіраўніцтвам У.І. Красоўскага на высокім арганізацыйна-метадычным узроўні ва ўніверсітэце праводзіцца тэставанне і прыёмная кампанія.
Узнагароды
Уладзімір Іванавіч Красоўскі узнагароджаны: Ганаровай граматай Мінгарвыканкама (2004 г.), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004 г.), Ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2006 г.),Падзячнымі лістамі Прэзідзента Рэспублікі Беларусь (2006 г., 2011 г.),Медалём Сучаснай гуманітарнай акадэміі РФ “За развіццё адукацыі” (2007 г.), юбілейным медалём “90 год Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь” (2008 г.), Ганаровай граматай Савецкага раёна г. Мінска (2008 г.),падзякай Мінскага гарадскаго выканаўчага камітэта (2008 г.), Ганаровай граматай Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў-удзельнікаў СНД (2009 г.), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” (2010 г.)
Працы У. І. Красоўскага
- Красовский, В. И.. Лабораторный практикум по курсу “Теория механизмов и машин” / В. И Красовский, В. К. Ящерицына. – Минск, БГУИР, 1998.
- Красовский, В. И. Рабочая программа, методические указания и контрольные задания по курсу “Техническая механика” для студентов специальности ПиПРЭС, заочной формы обучения / В. И. Красовский. – Минск, БГУИР, 1999.
- Красовский, В. И. Методическое пособие к курсовому проектированию по дисциплине “Техническая механика”: для студентов специальности ПиПРЭС, заочной формы обучения / В. И. Красовский .– Минск, БГУИР, 2000.
Бібліяграфія
- Красовский, В. С научной точностью к победе: [о чемпионате Минска по спортивной сауне] / Владимир Красовский; [беседовал Владимир Довженко] // С легким паром .– 2002. – №1. – С.14-16.
- Красовский, В. И. Новые возможности в образовании / В.И. Красовский; беседовал Алексей Адашкин // Компьютер и образование .– 2002.– №39.–С.3.
- Савіцкі, А. “Жалезныя” гульні сапраўдных мужчын:[у т. л. пра У. І. Красоўскага] / А.. Савіцкі // Светлы шлях (Смаргонскі раён).– 2006.– 22 лістапада. – С.6.
- Нікалаеў, М. Разбудова, архітэктура, асаблівасці Пецярбурга ў другой палове ХІХ стагоддзя: [пра У. І. Красоўскага] / Мікола Нікалаеў // Нікалаеў, М. Беларускі Пецярбург. – Санкт-Пецярбург, 2009. – С.126.
- Боруцкая, М. День матери – праздник пока молодой: [ об участии в мероприятии В. И. Красовского] / Мария Боруцкая // ЭкоСфера. – 2011. – 16 ноября. – С.4.
- Бусько, С. Новый год встретим с новыми правилами в вузы: [ в т.ч. мнение В. И. Красовского о новых правилах] / Светлана Бусько // 7 дней. – 2011. – 30 ноября (№48). – С.6.