Манькоўская Раіна

 

 

Гэта было даўно, яшчэ ў 1603 годзе, у Навагрудскім павеце нарадзілася дзяўчынка – Раіна Манькоўская. Калі прыгажуні споўнілася 17 гадоў, праваслаўны святар Марцін Грамыка ажаніўся на ёй, і пара пераехала ў вёску Ятра. Там Раіна займалася лячэннем людзей загаворамі і лекавымі травамі, якія яна ведала з дзяцінства. За гэта людзі лічылі яе лекаркай ці вядзьмаркай.

Па дадзеных даследнікаў, у 1629 годзе Раіна Грамычына- Манькоўская была запрошана лячыць пяцігадовага і адзінага сына Яна Станіслава Сапегі. І сапраўды, калі прыйшла лекарка, дзіцяці стала лягчэй. Але не паспела Раіна пакінуць хату магната, як сын Ян Станіслава памёр. Тады ж Ян Станіслаў адчуў тыя ж сімптомы хваробы, што і ягоны сын.

Вядома, ва ўсім абвінавацілі “ведзьму”. Раіну схапілі. Працэс доўжыўся два гады. За гэты час знайшлі сведкаў так званага «чарадзейства» – асабліва гэта датычылася акушэрскай дзейнасці Раіны. Грамычына прасіла вызваліць яе з турмы і абяцала зрабіць так, што Ян Станіслаў будзе здаровы і хутка зноў ажэніцца. Муж Раіны, святар Марцін Грамыка, які асабіста асвячаў травы, сабраныя Раінай, таксама казаў, што яго жонка не была вядзьмаркай, інакш, як ён мог бы жыць з ёй.

Гісторыя скончылася тым, што Раіна была прызнана не толькі вядзьмаркай, але і «чарнакніжніцай». І, натуральна, інквізіцыя «за сувязь з нячыстай сілай» здрадзіла жанчыне-цыліцэльніцы агню. Гэта адбылося ў 1631 годзе ў ваколіцах Слоніма.

Бібліяграфія:

  1. Маслянiцына, I. А. Манькоўская Раіна : [каля 1603 в. Ятра Навагрудскага павета – 1631, каля Слоніма] / Iрына Маслянiцына,Мікола Багадзяж // Беларускi гiстарычны часопiс. – 2005. – №5. – C.49.
  2. Маслянiцына, I. Гiсторыя аднаго праклёну : [роду Сапегаў] / Iрына Маслянiцына, Мiкола Багадзяж ; фота // Маладосць. – 2005. – №7. – C.94-99.
  3. Учреждение культуры «Новогрудский историко-краеведческий музей». Женщины в истории Новогрудка. Часть 2. Раина Громычина-Маньковская. : http://museum.by/node/ [Электронный ресурс].

Добавить комментарий