Міндоўг

Міндоўг (1195? – 1263) – заснавальнік і першы вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, князь навагрудскі.

3 імем Міндоўга цесна звязаны найважнейшыя падзеі беларускай і літоўскай гісторыі.

Фрагментарнасць звестак, адсутнасць багатага фактычнага магэрыялу прывялі да таго, што з’явілася шмат версій адносна асобы Міндоўга. Паводле крыжацкіх крыніц Міндоўг быў сынам аднаго з вярхоўных уладароў Літвы пачатку ХІІІ ст. Упершыню ўпамінаецца ў 1219 г. разам са старэйшьм братам Даўспрункам сярод “старшых князёў” Літвы, якія падпісалі дагавор з Уладзіміра-Валынскім княствам. Да сярэдзіны 1230-х гг. Міндоўг дасягнуў аднаасобнай вярхоўнай улады ў Літве або значнай яе частцы. У 1236 г. “Літва Мендога” знаходзілася ў саюзных або васальных адносінах з галіцка- валынскім князем Данілам Раманавічам, які выкарыстоўваў яе ваенную моц супраць князя Конрада Мазавецкага. У 1245 г. Міндоўг зноў дапамагаў Данілу ў барацьбе з прэтэндэнтамі на Галіцка-Валынскае княства.

Неўзабаве ён далучыў да ўладанняў Новагародскую (Навагрудскую) зямлю і ўладкаваў свайго стаўленіка ў Полацку, што фактычна дало пачатак утварэнню Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Пасля гэтага адносіны Міндоўга з Данілам сгалі варожымі. У познім Густынскім летапісе (XVII ст.) паведамляецца пра хрышчэнне князя ў праваслаўе ў 1246 г., аднак гэта не пацвярджаецца больш раннімі крыніцамі. Каля 1249 г. Міндоўг захапіў уладанні сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Эдзівіда, што выклікала іх мяцеж, да якога далучыліся жамойцкі князь Выкінт, Даніла Раманавіч, Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства. Каб разбурыць такую небяспечную кааліцыю, Міндоўг пайшоў на прамыя зносіны з Рымам, у канцы 1250 г. або пачатку 1251 г. прыняў каталіцтва. Гэта дазволіла яму не толькі быць у саюзе з ордэнам, але і ўстанавіць, пашырыць і замацаваць надзвычай трывалыя і надзейныя кантакты з многімі рэлігійнымі дзеячамі. У выніку ў 1252 г. (паводле іншых звестак у 1253 г.) ён каранаваўся ў Навагрудку каралеўскай каронай, якую даслаў Папа Рымскі Інакенцій IV. Менавіта пасля каранацыі беларуска-літоўская дзяржава пачала называцца ВКЛ, а сам Міндоўг – вялікім князем. Але ён быў вымушаны часова аддаць крыжакам частку Жамойці, а сыну Данілы Раману – Навагрудак (на ўмовах васальнай залежнасці). Каля 1257 г. супраць Літвы быў арганізаваны сумесны паход мангола-татарскага ваяводы Бурундая і галіцка-валынскіх князёў, аднак Міндоўг здолеў не толькі захаваць уладу, але і аднавіць поўны кантроль над Навагрудскай зямлёй. У 1261 г. ён разарваў мір з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад каталіцкай веры. Князь карыстаўся неабмежаванай уладай у Літве, што выклікала змову супраць яго князёў – жамойцкага Траняты, полацкага Таўцівіла, нальшчанскага Даўмонта. У выніку ў 1263 г. Міндоўг быў забіты разам з сынамі Рупекам і Руклем.

Пасля смерці князя яго галоўнай справе было наканавана доўгае жыццё. Створаная дзяржава не загінула, вытрымала ўнутраныя смуты і змаганні са знешнімі ворагамі і праіснавала яшчэ больш за пяць стагоддзяў.