Русілка Таццяна Уладзіміраўна – дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук.
Нарадзілася 3 ліпеня 1978 г. у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці.
У 1995 г. скончыла з адзнакай СШ № 6 г. Навагрудка. У 2000 годзе скончыла з адзнакай матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “матэматыка”, у 2001 годзе – магістратуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці “Матэматычнае мадэляванне, лікавыя метады і комплексы праграм”, у 2006 годзе – аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры кафедры тэорыі верагоднасцяў і матэматычнай статыстыкі. У 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Асимптотический анализ сетевых вероятностных моделей процессов обработки исков и премий в страховых компаниях” ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.15 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2008 годзе. У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 2001 года, з 2007 года – дацэнтам кафедры стахастычнага аналізу і эканаметрыі. Асноўны напрамак навуковых даследаванняў – распрацоўка метадаў аналізу і аптымізацыі, уключаючы асімптатычныя, сетак масавага абслугоўвання ў стацыянарным і пераходным рэжымах, іх прымяненне пры мадэляванні. Выкладае тэорыю верагоднасцяў і матэматычную статыстыку, эканаметрыку.