Ускоў Васіль Піліпавіч

uskНарадзіўся 19 кастрычніка 1930 года ў вёсцы Нікольскае Архангельскага раёна Варонежскай вобласці.

У 1949-1951г.г. – студэнт Баранавіцкага настаўніцкага інстытута. З 1951 года – настаўнік гісторыі Валеўскай СШ.

У 1956 годзе паступіў у Маскоўскі універсітэт імя Ламаносава завочна, а ў 1961 годзе, пасля заканчэння, паступіў ў аспірантуру.

Званне Заслужаны настаўнік школ БССР прысвоена ў 1967 годзе. Яго імя добра вядома не толькі на Гродзеншчыне. За самаадданую працу на ніве народнай асветы, за поспехі ў справе выхавання падрастаючага пакалення ён узнагароджаны дзвумя Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. У 1968 годзе быў  дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў.

Памёр Ускоў В.П. 19 жніўня 2004 года.

 

Бібліяграфія:

  1. [Заслужаныя настаўнікі Беларускай СССР: успамінаецца В.П. Ускоў] // Беларуская савецкая энцыкл.,1971. – Т.4.– С.516.
  2. Ускоў Васіль Піліпавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Навагрудскага раёна. – Мн.,1996.– С.495.
  3. Гаўрош, М. Ганарыцца ёсць чым: [пра Валеўскую СШ, таксама пра заслужанага настаўніка школ БССР, заснавьніка школьнага гістарычнага краязнаўчага музея Валеўскай СШ Ускова В.П.] / М. Гаўрош // Новае жыццё (Навагрудскі р-н.).– 1999. – 24 лістапада
  4. Благірэў, І.Д. З вопыту работы настаўніка В.П.Ускова / І.Д. Благірэў. // У дапамогу настаўнікам гісторыі.– Гродна, 1958.
  5. З вопыту настаўнікаў Г.А. Грычэнка (CШ №1 г.Ваўкавыска) і В.П.Ускова (Валеўская СШ) // Метадычнае пісьмо № 4 для настаўнікаў гісторыі.–Гродна, 1956.