Вяршыцкая Тамара Рыгораўна – беларускі краязнавец, музеезнавец, перакладчык мемуарнай літаратуры.
Нарадзілася ў 1957 годзе ў вёсцы Ягадзень Іўеўскага раёна.
Скончыла Мінскі інстытут замежных моваў.
У 1989-2015 гг. – узначальвала Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Унесла значны ўклад у стварэнне і арганізацыю работы музея, даследаванне гісторыка-культурнай спадчыны Навагрудчыны.
Асаблівую ўвагу ўдзяляе вывучэнню падзей, якія адбываліся на Навагрудчыне ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Разам з рэспубліканскімі і міжнароднымі арганізацыямі глыбока даследуе тэму яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку ў перыяд Халакосту.
З’яўляецца аўтарам перакладу 3-х мемуарных кніг з англійскай і польскай моў на беларускую.
З’яўляецца заснавальніцай «Музея габрэйскага супраціву» ў Наваградку, экспазіцыя якога расказвае пра гісторыю самых паспяховых у Еўропе ўцёкаў яўрэяў з нямецкага гета.
“Я адчула, што раблю нешта важнае, калі занялася тэмай вайны… Я пачала шукаць жыццё ў трагедыі, пачала шукаць гісторыі, калі праяўлялася чалавечнасць. Справа майго жыцця – паказаць чалавечыя адносіны ў любых абставінах”.