Хрэнін Віктар Генадзевіч

 

Хрэнін Віктар Генадзевіч нарадзіўся 1 жніўня 1971 гада ў горадзе Наваградку Гродзенскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Сувораўскае ваеннае вучылішча. Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра разведвальнага ўзвода, разведвальнай роты, начальніка аддзялення ўпраўлення – начальнік пункта апрацоўкі інфармацыі каманднага пункта асобнага разведвальнага батальёна, намесніка камандзіра асобнага мотастралковага батальёна, намесніка камандзіра асобнага разведвальнага батальёна, камандзір асобнага танкавага батальёна. Пасля заканчэння ў 2005 годзе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь,  ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага аддзялення аператыўнага аддзела штаба Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра, а затым начальніка штаба – першага намесніка камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, начальніка штаба – першага намесніка камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. У 2014 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Пасля гэтага праходзіў службу спачатку на пасады намесніка камандуючага, а затым – начальніка штаба – першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Указам Прэзідэнта Беларусі 23 чэрвеня 2015 года прызначаны на пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 20 студзеня 2020 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на пасаду міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий