Браткоўскі Уладзімір Васільевіч

bratko%d1%9eskiБраткоўскі Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Вялікі Лес Жлобінскага раёна Гомельскай  вобласці. Пачынаў вучобу ў школе ў вёсцы Калінаўка, затым у горадзе Рэчыца. Вайна застала яго ў Рэчыцы ў падлеткавым ўзросце. Разам з іншымі гараджанамі трапіў на прымусовыя работы ў Германію. На радзіму вярнуўся толькі ў 1946 годзе.

З 1946 года па 1949 год вучыўся ў Рэчыцкім землеўпарадкавальным тэхнікуме. З 1950 года па 1956 год  – ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Пасля размеркавання накіраваны ў вёску Горваль Рэчыцкага раёна гінеколагам.

У 1956 годзе прыехаў на сталую працу ў пасёлак Любча (Навагрудскі р-н) акушэрам. Пасля заканчэння курсаў у Гродне стаў працаваць хірургам. З 1957 года па 2003 год працаваў галоўным урачом Любчанскай гарпасялковай бальніцы. У 2005 годзе Уладзімір Васільевіч пайшоў на заслужаны адпачынак.

За гады сваёй працы У.В. Браткоўскі  выконваў абавязкі намесніка старшыні выканаўчага камітэта Любчанскага пассавета, не адзін раз выбіраўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў.

Узнагароды:

Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981г.)

Медалём Ветэрана працы (1989 г.)

Занесены ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна

Бібліяграфія:

  1. Вартавы народнага здароўя: краязнаўчы біябібліяграфічны даведнік / Навагрудская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Любчанская гарпасялковая бібліятэка. – Любча, 2012. – 2.
  1. Грынь, І. Нашы землякі: [у т. л. пра У. В. Браткоўскага, урача Любчанскай бальніцы] / І. Грынь // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя грунвальдскай бітвы). – Мінск, 2010. – С. 352-373.
  1. Браткоўскі, У. В. Лінія жыцця: [успаміны У. В. Браткоўскага аб працоўных буднях у Любчанскай бальніцы] / У. В. Браткоўскі; запісаў В. Навагрудскі // Новае жыццё (Навагрудскі раён). – 2011. – 9 лютага. – С. 2 (працяг у газеце за 12 лютага, 16 лютага, 19 лютага, 23 лютага, 26 лютага, 5 сакавіка, 12 сакавіка).
  1. Навагран, В. “Залатыя” рукі хірурга: [пра ўрача Уладзіміра Васільевіча Браткоўскага з Любчы] / В. Навагран // Новае жыццё (Навагрудскі раён). – 2005. – 8 чэрвеня. – С. 2.
  1. З узнагародай!: [аб узнагародзе медалём “Ветэран працы” У. В. Браткоўскага, ўрача Любчанскай гарпасялковай бальніцы] // Новае жыццё (Навагрудскі раён). – 1989. – 8 жніўня.