Бусько Іван Іванавіч

Бусько Іван Іванавіч – беларускі вучоны ў галіне бульбаводства.

 Нарадзіўся 26 лютага 1958 г. у в. Басіна Навагрудскага раёна.

Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1990). У 1982 скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1985 працаваў на эксперыментальнай базе «Русінавічы» (пас. Самахвалавічы Мінскага раёна). З 1987 у Беларускім НДІ бульбаводства, у тым ліку з 1993 загадчык лабараторыі. З 1997 намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута бульбаводства НАН Беларусі. З 2006 намеснік генеральнага дырэктара па навуцы і інавацыйнай дзейнасці Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтву. Загадчык аддзела імунітэту і абароны бульбы Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтву (інфарм. на 2013 г.).

Распрацаваў спосаб ацэнкі бульбы на ўстойлівасць да паршы звычайнай. Сааўтар гатункаў: “Дзіна”, “Дэльфін”, “Альпинист”, “Сузорье”.

Бібліяграфія:

Белорусские учёные-картофелеводы : [в том числе про Бусько И.И.] // Бульба белорусская : энциклопедия / [А. О. Бобрик и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2008. – С. 323–334.