Бяляк Юзэф

Юзэф Бяляк (1741–11 чэрвеня 1794) – ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал-маёр літоўскага войска (1772), удзельнік руска-польскай вайны 1792 года і паўстання Касцюшкі ў 1794 годзе.

Літоўскі татарын-мусульманін, прадстаўнік шляхецкага роду Бяляк герба Бяляк. Нарадзіўся ў маёнтку Лоўчыцы (пад Наваградкам). Паходзіў з старой татарскай сям’і, якая асела на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і служыла Рэчы Паспалітай. Сын Асмана Белякоў і Рэгіны Рудніцкай.

Юзэф Беляк стаў першым сярод татараў генералам Рэчы Паспалітай. Амаль усё жыццё храбрага воіна і вопытнага камандзіра было праведзена на вайне.

У 1761 г. Юзэф Бяляк стаў ротмістрам у палку генерал-маёра Чымбая Мурзы Рудніцкага, які знаходзіўся ў Саксоніі да 1764 года. Падчас Сямігадовай вайны (1756-1763) Юзэф Бяляк ў складзе саксонскага войска удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Сілезіі, Саксоніі і Чэхіі супраць прусакоў.

У 1763 г. атрымаў чын палкоўніка. У наступным 1764 г. Юзэф Бяляк стаў камандзірам 4-га палка Літоўскай Пярэдняй Варты.
Падчас Барскай канфедэрацыі (1768-1772) палкоўнік Юзаф Бяляк змагаўся пад камандаваннем Казіміра Пулавскага на баку канфедэратаў супраць рускіх войскаў.

У 1771 годзе перайшоў на бок польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аднак неўзабаве вярнуўся да канфедэратаў і ўдзельнічаў у бітве пад Словічамі.

У 1772 г. кароль надаў Юзэфу Беляку чын генерал-маёра літоўскіх войскаў. Пасля паразы панскіх канфедэратаў вярнуўся ў свой маёнтак Казлы ў Люблінскім ваяводстве, якое яму ў 1763 годзе дараваў за ваенныя заслугі Аўгуст III.

У 1788-1789 гадах Юзэф Бяляк удзельнічаў у падаўленні сялянскіх бунтаў на Украіне.

 Асабліва ён праславіўся падчас руска-польскай вайны 1792 года, падчас якой камандаваў конным авангардам літоўскага войска. 10 чэрвеня 1792 года ў баі пад Стоўбцамі з легкаконным літоўскім атрадам, якія складаюцца ў асноўным, з літоўскіх татараў, разбіў два драгунскіх палка з рускага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Барыса Пятровіча Мелліна. Удзельнічаў у бітвах пад Мірам (11 чэрвеня), Зэльвай (4 ліпеня) і Брэстам (23 ліпеня). За ваенныя заслугі атрымаў ад польскага караля ордэн воінскай доблесці Virtuti Militari.

У 1794 году генерал-маёр Юзэф Бяляк прыняў удзелу ў польскім паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі супраць рускага панавання. Юзэф Бяляк узначаліў літоўскі корпус, сфармаваны ў Гродне. Аднак 11 чэрвеня ён памёр ад натуральнай смерці ў разгар паўстання. Быў пахаваны ў вёсцы Студзянка на Любліншчыне.

Юзэф Бяляк быў двойчы жанаты і пакінуў пасля сябе трынаццаць дзяцей. Ад першага шлюбу з Уршуляй Лос меў адзінага сына Ібрагіма, ад другога шлюбу з Кунегундой Туга-Бараноўскай пакінуў дванаццаць дзяцей: Самуіл (падпалкоўнік), Мустафа (ротмістр), Мехмед (паручнік), Альбрэхт (паручнік), Асман (харунжы), Сулейман ( паручнік), Багдан (загінуў у час лістападаўскага паўстання 1830-1831 гг.), Бектер, Іліаш, Эльжбета, Ева і Феліцыана.

Юзаф Беляк без перабольшання быў у Рэчы Паспалітай у некаторых выпадках адзіным генералам, які валодаў талентам прымаць правільныя рашэнні, умеў разумна ацэнькаць сітуацыі. Генерал меў палкае сэрца – сэрца патрыёта.

Бібліяграфія:

  1. Александровіч, Р. Татарскі след у гісторыі Навагрудчыны. На абароне Айчыны // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). – Мінск, 2010. – С. 219–221.
  2. Канапацкi, I. Б. Удзел татараў ВКЛ ў паўстаннi 1794 г.  / Iбрагiм Канапацкi // Беларускі гiстарычны часопіс. – 2004. – № 12. – C. 22–24.

           Ёсць звесткi пра генерал-маёра Ю.Беляка (1741, в. Лоўчыцы Навагруд. р-на – 1794, Iўе)