Цамблак Грыгорый

x_2Першы праваслаўны мітрапаліт Вялікага княства Літоўскага, пісьменнік. Нарадзіўся ў г. Вяліка-Тырнава (1364 – 1450), Балгарыя. Яго творы на царкоўнаславянскай мове адносяць да літаратур балгарскай, сербскай, малдаўскай, румынскай, старажытнарускай і старабеларускай. Прозвішча яго таксама пішуць па-рознаму: Цамвлак, Цымівлак, Сімiвлак, але часцей Цамблак, пазначаюць толькi манаскае імя – Грыгорый.

Паходіў са знатнага балгарскага, а дакладней аславяненага валашскага роду. Адукацыю атрымаў у Канстанцінопалі, затым у Тырнаўскiм манастыры Святой Тройцы пад кіраўніцтвам патрыярха Яўхімія. Выдатны аратар. У час турэцкай экспансіі на Балканах вымушаны быў пакiнуць радзіму (1394). Вёў прапаведніцкую дзейнасць у манастырах Візантыі, пэўны час жыў у Сербіі (ігумен Дзечанскага манастыра), быў “прэсвітэрам вялікай царквы Малдаўскай” (у Сучаве). Упершыню беларускія землі наведаў у 1406, калі ехаў праз іх у Маскву да мітрапаліта ўсяе Русі Кіпрыяна (даводзіўся яму дзядзькам, у Вільні даведаўся пра яго смерць). 3 1409 года ён пасяліўся ў Кіеве. Тут Цамбак стварыў “Надмагільнае слова мiтрапаліту Кіпрыяну”, пазнаёміўся з вялікім князем Вітаўтам, яім меў намер стварыць у сваёй дзяржаве асобную ад Масквы праваслаўную мітраполію. Па яго прапанове ў 1414 годзе сабор заходнерускіх праваслаўных епіскапаў вылучыў Цамблака на пасаду мітрапаліта Вялікага княства Літоўскага. У Канстанцінопалі яго ў гэтым сане не зацверділі. Вітаўт двойчы пасылаў пасольства ў Канстанцінопаль, але яно было безвыніковым. Тады сабор заходнерускіх епіскапаў, нягледзячы на анафемы канстанцінопальскіх патрыярхаў і новага рускага мітрапаліта Фоцiя, 15.11.1415 годзе зацвердзіў Цамбака мітрапалітам кіеўскім і літоўскім. Вясной 1416 года, калі Кіеў спаліў хан Эдыгей, Цамблак заснаваў сваю кафедру ў Вільні пры Багародзіцкай царкве, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Новагародак (Навагрудак). У 1418 годзе на чале дэлегацыі з 300 прадстаўнікоў Лiтоўска-Беларускай дзяржавы, Ноўгарада, Малдавіі і Вялікай Арды Цамблак прымаў удзел у Канстанцкім саборы, дзе выступіў з дзвюма прамовамі: “Прывітальнае слова папу Марціну V” і “Прывітальнае слова айцам Канстанцкага сабора”.

Даследчыкі лічаць Цамблака аўтарам больш як 40 твораў, збераглося і вядома каля 26. Ен займаўся таксама перапісваннем богаслужэбных кніг, прымаў удзел у складанні “Акруговай граматы” і “Апраўдальнага паслання заходнерускіх епіскапаў”. На Беларусі працягваў развіваць традыцыі ўрачыстага красамоўства, закладзеныя Кірылам Тураўскім. Абараняў праваслаўную веру і культуру, услаўляў нацыянальна-культурных дзеячаў ва ўмовах турэцкага нашэсця і панавання над значнай часткай хрысціянскага свету татара-манголаў.
У той час Цамблак – найбольш вядомы прадстаўнік царкоўнага красамоўства на Беларусi  і Літве.

У Маскве падзел праваслаўнай мітраполіі быў успрыняты рэзка адмоўна. Цамблака вiнавацілі ў тым, што ён выступае заадно з папам рымскім. Большасць даследчыкаў лічаць, што Цамблак памёр у 1419 годзе. Аднак некаторыя выказваюць меркаванне, што пад уплывам пагроз і ганенняў той часткi праваслаўных епіскапаў, якія не жадалі аддзялення ад Маскоўскай мітраполіі, Цамблак пакінуў літоўска-беларускую дзяржаву каля 1420 года і з’ехаў у Малдавію, дзе пражыў у манастыры да 1450 года.

Пропаведзi і жыціі, састаўленыя Цамблакам, перапісваліся ў беларускіх манастырах (Супрасльскім, Слуцкім, Свята-Троіцкім, Свята-Успенскім Жыровіцкім, Аршанскім, Лаўрышаўскім і інш.), яны былi ўзорам для мясцовых свяшчэннікаў, духоўна ўзбагачалi народ. Яго літаратурная спадчына адыграла важную ролю ў перыяд жорсткай палемічнай рэлігійнай барацьбы 16 – 17 ст. за захаванне праваслаўнай веры і культуры народа.

  1. Нячай, К. Выдатны славянскі пісьменнік, царкоўна-рэлігійны дзеяч [пра

Грыгорыя Цамблака] К. Нячай // Новае жыццё ( Навагруд. р-н) 2002. –  7 жніўня.

  1. Чамярыцкі,В. Грыгор Цамблак[ мітрапаліт, славянскі пісьменнік,

культурны і царкоўна-рэлігійны дзеяч] В. Чамярыцкі // Памяць. – Мн.;1996. С.81-83.

  1. Яскевіч,А. Шляхамі Скарыны:[пра Г. Цамблака] /А. Яскевіч // Полымя
  2. – №5. – С. 239-248.