Цобкала Андрэй Анатольевіч

Нарадзіўся 14 лютага 1955 г. у горадзе Навагрудку Гродзенскай вобл. у сям’і служачых. У 1977 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкаго. Вучыўся ў аспірантуры МДПІім. А. М. Горкага (1981-1984). Дацэнт (1991). Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі (1982-1991), нам. дэкана гістарычнага факультэта (1991—2005) Беларусскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка, дэкан факультэта міжнародных адносін Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2005-2006). З 2006 г. дацэнт кафедры дзяржаўнага кіравання сацыяльнай сферай і беларусазнаўства Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Быў сакратаром камітэта камсамола Мінскага тэхналагічнага тэхнікума (1979-1981) і МДПІ ім. А. М. Горкага (1984-1986), нам. старшыні прафкама БДПУ ім. М. Танка (2001-2004). Узнагароджаны граматамі ЦК ЛКСМБ, Савецкага і Маскоўскага РК ЛКСМБ, Мінскага ГК ЛКСМБ, Мінскага гарвыканкама, БДПУ ім. М. Танка. Аўтар больш за 50 работ. Асноўныя публікацыі: Асвятленне падзей Вялікай Айчыннай вайны ў амерыканскай гістарыяграфіі 1941—1945 гг. // Вызваленне Беларусі ад германскіх акупантаў (восень 1943—лета 1944 гг.): Матэрыялы рэсп. навук.-тэарэт. канф. – Мн., 2004; Некаторыя пытанні асвятлення падзей Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа ў амерыканскай гістарыяграфіі // Актуальныя праблемы новай і найноўшай гісторыі Еўропы і ЗША: Матэрыялы рэсп. навук. канф. – Мн., 2005; Праблемы Вялікай Айчыннай вайны ў амерыканскай гістары яграфіі 1941—1945 гадоў // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2005. – № 3; Дружба народаў СССР – адна з прычын Вялікай Перамогі над германскім фашызмам // Вялікая перамога: Матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф. – Мн., 2006; Некаторыя пытанні міждзяржаўных адносін напярэдадні і ў пачатку вялікай Айчыннай вайны // Гуманітарна-эканамічны веснік. – 2006. – № 2.

Бібліяграфія:

  1. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. – С.413—414.
  2. ГІяткевіч А. М. Людзі культуры з Грод- зеншчыны: давед. — Гродна, 2000. — С. 316.

Добавить комментарий