Гройсман Сафія Пятроўна

3054335a4ec7f45bc74b7f6f4e0d5440Бацька Сафіі, Пётр Ходаш, – баявы камандзір, у Чырвонай Арміі з 1937 года. Ён узначальваў батарэю другой ўдарнай арміі генерала Уласава. Трапіў у палон. Падчас адной з аперацый ён выратаваў з іўеўскага гета Раісу Левіну. Такім чынам яна таксама апынулася ў партызанскім атрадзе. У 1943 годзе маладыя людзі пажаніліся ў Налібоцкай пушчы. А 8-га сакавіка 1945 года ў г.п Любча з’явілася на свет Сафія Ходаш. Мабыць, яна і не магла нарадзіцца ў іншы дзень. Бо Сафія зрабіла шчаслівымі не адну тысячу жанчын па ўсім свеце.

Пражыўшы некаторы час у Любчы, сям’я Ходаш пераехала ў Наваградак. Галава сямейства стаў начальнікам мясцовай      электрастанцыі. Мірнае жыццё наладжваецца. І, здаецца, нішто не можа перашкодзіць шчасцю асобнай ячэйкі грамадства. Сям’я жыве добра, нават заможна, дапамагае знаёмым. Нажаль, сваякоў ні ў бацькі, ні ў маці не засталося – практычна ўсе яны загінулі падчас Халакоста. У Наваградку на вуліцы Катоўскага, дзе пасяліліся бацькі Сафіі, жылі ў асноўным яўрэі. Сям’я Ходаш атрымала палову дома, а другая палова належыла беларускай сям’і. Гэты дом захаваўся да цяперашняга часу, а яго гаспадыня Данута Багірава – сяброўка дзяцінства Сафіі Гройсман – так і жыве тут з тых часоў. Яна ўспамінае: “Дзядзька Пеця заўсёды быў вельмі добры, дапамагаў усім у розных сітуацыях. Сям’я ў іх проста выдатная. Дзякуючы ім, мы нават сілкаваліся лепш. А цётка Рая – неверагодна ветлівы чалавек. Яна заўсёды пякла здобы і булачкі, а мая мама – чорны хлеб. І мы адна з адной дзяліліся. Гэта проста дзіўна: людзі спазналі гора, убачылі смерць, перажылі згубу сваякоў, але не сталі чэрствымі, а наадварот, больш раскрыліся. Трэба заўважыць, што такімі якасцямі валодалі ўсе яўрэі – прынамсі, на нашай вуліцы”.

Данута і Сафія сталі гуляць разам. Побач з хатай былі вялікія сады, у якіх дзяўчынкі гарэзавалі. Як пазней будзе ўспамінаць Сафія, кветкі замянялі ёй цацкі і менавіта тады яна пакахала незвычайныя водары прыроды. Акрамя таго, распавяла Данута Багірава, яўрэі заўсёды вельмі педантычна ставіліся да ежы. Сафія хадзіла на рынак разам з мамай і па паху вызначала прыдатнасць прадуктаў. Калі яна моршчыла свой маленькі носік, значыць пакупку адмянялі. Дзяўчынка ніколі не памылялася. Сафія захапілася спевам і прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе. Адбор адбываўся ў Гродне, пасля чаго трэба было ехаць выступаць у Польшчу.

Вакальныя даныя ў дзяўчынкі былі проста выдатныя, аднак на шляху з’явілася нечаканая перашкода. Сафіі сказалі, што яна нікуды не паедзе з-за нацыянальнасці. Маўляў, яўрэйка не можа прадстаўляць БССР. У адказ бацька ўчыніў сварку. Начальнік Наваградскай электрастанцыі Пётр Ходаш, паважаны ў горадзе і раёне чалавек, меў выдатны паслужны спіс і добрыя далягляды, прыйшоў у абкам партыі і паклаў свой партбілет на стол.

У канцы 50-х гадоў сям’я Ходаш пераехала ў Польшчу, дзе іх чакала невядомасць. Уладкаваліся на новым месцы яны не зусім добра. Сафія разам з малодшай сястрой Эмай працягвалі вучобу ў школе, а бацькі тым часам спрабавалі знайсці працу. Сафія паступіла ў тэхнікум, вучылася на лабаранта-хіміка, што стала пачаткам яе будучага поспеху. І ў той жа час працавала ў розных месцах – ад афіцыянткі да прыбіральшчыцы. Міжіншым Сафія ўзмоцнена займаецца хіміяй.

Праз некалькі гадоў сям’я пераехала ў ЗША.

Сафія Гройсман уладкавалася ў амерыканскую касметычную кампанію “International Flavors & Fragrances” (IFF). На папярэдняй гутарцы ёй сказалі, што яе кваліфікацыя занадта добрая для працы супрацоўнікам у лабараторыі. Тым не менш, гэта праца ёй была на той момант неабходная – трэба было неяк зводзіць канцы з канцамі. Прапрацавала тут чатыры гады. Вывучала арганічную хімію, спазнавала хімію водараў. Было складана, але цікаўнасць пераважыла, і яна ўсяму навучылася хутка.

Затым у жыцці Сафіі з’явілася Жазэфіна Катапано. На той момант яна была адным са знакамітых парфумераў, якая працавалых на IFF. Шмат у чым яе лёс падобны з лёсам Гройсман. За яе плячамі была толькі сярэдняя школа, і ўсё, што яна рабіла ў парфумерыі, атрымлівалася інтуітыўна. Менавіта яна прапанавала Сафіі Гройсман, як чалавеку, якая прарабіла ў кампаніі чатыры гады, прайсці парфумерны тэст. А прэтэндавалі на месца парфумера ў IFF яшчэ 60 чалавек.

Сафія Гройсман справілася з тэстам не проста добра – бліскуча. Але яна была савецкай эмігранткай, што пазбавіла яе запаветнай пасады.

Усё змянілася праз год, калі кампанію ўзначаліла Жазэфіна Катапано. Яна дала Сафіі магчымасць займацца парфумерыяй. І тут пачаліся іншыя складанасці: Гройсман ведала, як пахнуць тыя або іншыя інгрэдыенты, але не ўяўляла, як яны злучаюцца ў парфуму. Адсутнасць такога досведу, як ні парадаксальна, сыграла ёй на руку. Калі яна пачала ствараць акорды, то імкнулася да прастаты. Формулы таго часу будаваліся на сотнях інгрэдыентаў, першым чынам таму, што субкампаненты выкарыстоўваліся вельмі шырока. Напрыклад, субкампанент ружы налічае ў сабе 100 інгрэдыентаў. Формула можа ўтрымоўваць некалькі такіх субкампанентаў, якія  уяўляюць розныя ноты – ружу, жасмін і г.д. Тым не менш, яна падумала, чаму ружа павінна быць такой складанай? І стала імкнуцца “спрасціць” яе. Менавіта нестандартны падыход да стварэння парфумы зрабіў гутую асобу “Пікасо ў міры водараў”. З імем Сафіі Гройсман звязана рэвалюцыя ў парфумерыі. Яе знакаміты “Tresor” – гэта водар “уверх нагамі”.

Звычайна ў парфуме лёгкія лятучыя ноткі. Ў “Tresor” першымі нотамі сталі густыя пахі, таму і флакон для гэтага водару – у выглядзе перавернутай піраміды. Аб тым, на колькі ўдалай апынулася гэтая ідэя, можна судзіць па адным размаўляльным за сябе факту: парфума “Tresor”: па колькасці продажаў перасягнулі найвядомыя “Chanel №5”. Нягледзячы на свой каласальны поспех, Сафія застаецца сціплай і працавітай жанчынай.

– Часам парфумеры не задаволеныя тым, што заказчыкі не называюць іх імя. Я ж на гэта гляджу так: у мяне, як эмігранткі з СССР, магло і не быць магчымасці працаваць у сусветнай індустрыі моды і  тым больш стаць адной з першых у ёй. Астатняе не мае  значэння, – прызнаецца Сафія Гройсман. – У маім характары – быць не задаволенай сабой. Гэта дапамагае не расслабляцца. Яшчэ калі я была дзіцем і атрымлівала ў школе “чацвёркі”, то вельмі хвалявалася. Сёння я па-ранейшаму лічу, што чалавек, які думае аб дасягнутых вяршынях, ужо не можа тварыць.

Сафія Гройсман працягвае ствараць новыя водары і сёння. Нягледзячы на годы, яна застаецца вельмі энергічнай жанчынай. Невялікага росту, з неверагоднай прычоскай, заўсёды элегантная і адначасова дзелавая, Сафія зараджае сваёй энергіяй усіх навакольных. Яе дом – гэта сапраўдная лабараторыя. Велізарнае памяшканне, якое змяшчае ў сябе мноства пробнікаў. Водары, над якімі працуе Гройсман, яна назывпае “эксперыментамі”.

Сафія была замужам. Яны пазнаёміліся яшчэ ў Польшчы. Аднак муж страціў працу, і яму стала гэта замінаць, што ён быў ніжэй па сацыяльным статусе, чым жонка. Яны яшчэ жылі некаторы час разам – пакуль сын не стаў на ногі. А затым іх шлюб страціў усякі сэнс. “Калі побач з мужчынай ты не адчуваеш сябе каралевай, то навошта такі кароль?” – сказала Сафія і расталася з гэтым чалавекам.

Сын Сафіі Гройсман працуе прадзюсарам на амерыканскім канале Сі-эн-эн. Нядаўна ў іх у сям’і з’явілася ідэя стварыць тэлеперадачу аб другім пакаленні беларускіх яўрэяў, якія перажылі Халакост і зараз раз’ехаліся па свету.

Адмыслова да вяселля свайго сына Гройсман стварыла новы непаўторны водар. Яна назвала яго “Пялёстак”, таму што гэтая парфума перадае аўру вясельнага букета.

Партфоліо Місіс Гройсман уражвае. У ім красуюцца такія шэдэўры, як Yves Saint Laurent Paris, Yves Saint Laurent Yvresse, Calvin Klein Eternity for Women, Lancome Tresor, Perry Ellis 360, Laura Biagotti Sotto Voce, Sun Moon Stars Karl Lagerfeld, Boucheron Jaipur, Prescriptives Calyx, Es. Яна прымала ўдзел і ў мностве іншых парфумерных праектах.

Сафія Гройсман вельмі любіць музыку, паэзію і танцы. Некалькі разоў наведвала Навагрудак.

 

Бібліяграфія:

1.Малевич, В. Жила в Любче маленькая Соня… Сегодня она – королева парфюмерии: [о Софье Гройсман, уроженке г.п. Любча, эмигрантке, одной из известнейших парфюмеров мира] // Рэспубліка. – 1995. – 7 сакавіка. – С.6.

  1. Парфумер з Любчы: [аб вядомым парфумеры свету Сафіі Гройсман, якая 30 гадоў назад эмігрыравала ў Амерыку] // Алеся. – 1995. – №6. – С.3.
  2. Василькевич, К. Духи Софьи и запах Родины: [об уроженке г.п.Любча Софии Гройсман] // Обозреватель. – 7 июля. – С.12.
  3. Гройсман, С. Я подумаю, как сделать духи для Беларуси: [американский парфюмер родом из Любчи] / София Гройсман, беседовал Андрей Осмоловский // Комсомольская правда. – 2007. – 14 марта. – С.28.