Грос Віктар Іванавіч

Грос Віктар Іванавіч (11.11.1934 – 31.03.1980 гг.) – беларускі і савецкі скульптар. Нарадзіўся ў вёсцы Дзяляцічы Навагрудскага раёна.

Скончыў мастацкі інстытут Літоўскай ССР у Вільнюсе (1958).

Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1958.

Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод твораў партрэты Героя Савецкага Саюза А.П. Марэсьева (1960), трактарыста А. Рымара (1973), пагранічніка У. Ягорава (1975), работы “Рыбак” (1958 і 1968), “Электразваршчык” (1960), “Муляр” (1961), “Нескароны” і “Пагранічнік” (1964), “Рабочы” (1966), “Трактарыст” (1973), “Васіль Цёркін” (1975) і іншыя.

Творы Гроса  вызначаюцца лаканізмам, абагульненасцю пластыкі, манументалізацыяй вобразаў.

Творчая спадчына ў Дзяляцічах

 У цэнтры вёскі Дзяляцічы, у скверы, у 1964 годзе  пастаўлены помнік  на ўшанаванне памяці 35 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вышыня  скульптуры 2,5м, пастамента 2 м. На пастаменце фігура маладога партызана. Корпус крыху павернуты ўлева, у руках – аўтамат і шапка. Рысы хударлявага твару, пільны позірк перадаюць нязломную волю і рашучасць. Каля падножжа помніка – 2 пліты з прозвішчамі загінуўшых. Пляцоўка выкладзена бетоннымі плітамі, вакол яе – кветнікі і газоны.

 Бібліяграфія:

  1. Грос Віктар Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя: у 6 т. – Мінск: БелЭн, 2012. – Т. 3. – С. 270.
  2. Грос Віктар Іванавіч // Беларуская эныклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 448.
  3. Грос Віктар Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 209-210.
  4. Пяткевіч, А. Грос Віктар Іванавіч / Аляксей Пяткевіч // Людзі культуры з Гродзеншчыны : даведнік / Аляксей Пяткевіч. – Гродна : ГрДУ, 2000. – С. 70-71.
  5. Помнік землякам // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 270.
  6. Гросс Виктор Иванович // Художники советской Белоруссии. – Минск, 1976. – С. 95.
  7. Грос Віктар Іванавіч // Беларуская савецкая скульптура. – Мінск, 1973. – С. 166.
  8. Скульптар Дзяляціцкай зямлі. Грос Віктар Іванавіч : рэкамендацыйны спіс літаратуры / Навагрудская ЦБС, Скрышаўская сельская бібліятэка-клуб ; склад. В.У. Каўцэвіч. – Скрышава, 2014. – 7 с.