Катляр Іван Іванавіч

 Іван Іванавіч Катляр нарадзіўся 15 чэрвеня 1941 г. у вёсцы Балотца Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Дзяцінства прайшло ў ваенныя і пасляваенныя поўныя цяжкасцей гады, але Івана заўсёды цягнула да ведаў.

 

Скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1964). Настаўнічаў (1964–1966), быў на камсамольскай (сакратар Столінскага райкама ЛКСМБ) і партыйнай рабоце. Скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу (1973). У 1978–1985 гг. намеснік упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў БССР па Брэсцкай вобласці.

Скончыў аспірантуру ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР (1980). Абараніў кандыдацкую дысертацыю (1984). З 1985 па 2017 г. працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1995 г. універсітэт), выкладаў на кафедры паліталогіі, сацыялогіі і права. Дацэнт (1991), прафесар (1997), прафесар паліталогіі (2003). Аўтар звыш 200 навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных работ, навучальных дапаможнікаў для ВНУ па паліталогіі і правах чалавека.

Першы сярод выкладчыкаў вышэйшай школы Беларусі правёў у БрДУ навукова-педагагічны эксперымент (1994–1998), вынікам якога стала стварэнне сістэмы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Распрацаваў вучэбную праграму «Правы чалавека», выдаў першыя ў краіне навукова-метадычныя дапаможнікі па праблеме правоў чалавека.

І. І. Котляр валодае выдатнымі арганізатарскімі якасцямі. З 1996 па 2017 г. падрыхтаваў і правёў шэраг рэспубліканскіх і міжнародных тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцый па правах чалавека.

Старшыня Беларускай секцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека, якая правяла вялікую колькасць навуковых мерапрыемстваў, прыняла шэраг заяў і зваротаў па прынцыповых пытаннях. Старшыні секцыі ўдалося сабраць вакол сябе калектыў аднадумцаў, прыцягнуць прадстаўнікоў навуковай эліты, устанавіць дзелавыя кантакты з многімі арганізацыямі.

Як высакаякаснага спецыяліста ў вобласці рэалізацыі і абароны правоў чалавека прафесара І. І. Котляра неаднаразова запрашалі на парламенцкія слуханні ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць прафесара І. І. Котляра ў галіне правоў чалавека атрымала рэспубліканскае і міжнароднае прызнанне. Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, Ганаровым дыпломам Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія), медалём «300 лет М. В. Ломоносову». Уключаны ў спіс «100 выдатных выкладчыкаў 2006 года», названы «Міжнародным выкладчыкам 2004 года». Ганаровы пажыццёвы член Каралеўскай Гасанідскай акадэміі мастацтваў і навукі (2016).

21 красавіка 2018 г. у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя кнігі С. А. Пцічкінай і А. М. Галоўчанкі «Личность: Котляр И. И.: о жизни и научно-педагогической деятельности профессора».

Працы І. І. Катляра

  1. Права человека/ И. И. Котляр // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 239.
  2. Права человека и личность. Роль личности в познании, защите и реализации прав человека : сб. материалов Респ. науч.-практ. семинара, г. Брест, 8 декабря 2018 г. / [науч. ред. И. И. Котляр]. – Брест : Альтернатива, 2019. – 106 с.
  3. Научно-методические аспекты образования в области прав человека: сб. материалов Респ. науч.-методол. семинара, Брест, 28–29 мая 2014 г. / [науч. ред. И. И. Котляр]. – Брест : БрГУ им. А. С. Пушкина, 2014. – 124 с.
  4. Дорогой познания прав человека: сб. материалов Межвуз. науч.-метод. семинара на тему «Преподавание прав человека в вузах» / [науч. ред. И. И. Котляр]. – Брест : БрГУ, 2010. – 70 с.
  5. Россия ХХI века: общественно-политический процесс в оценках белорусского политолога / И. И. Котляр. – 2-е изд., доп. – Брест : Альтернатива, 2010. – 269 с.
  6. Права человека: метод. указ. для студентов вузов / сост. И. И. Котляр. – Брест : БрГУ, 2009. – 33 с.
  7. Права человека и высшая школа: концептуальные основы преподавания, изучения и воспитания, управленческие решения / И. И. Котляр. – Минск : Тесей, 2007. – 231 с.
  8. Права человека в XXI веке: состояние, реализация, механизмы защиты: сб. материалов респ. науч.-практ. конф., 8 дек. 2006 г. / науч. ред. И. И. Котляр. – Брест : БрГУ, 2007. – 213 с.
  9. Дорогой реализации прав человека: экономические, социальные и культурные права / БрГУ ; науч. ред. И. И. Котляр. – Брест : Академия, 2006. – 51 с.
  10. 12 лекций о правах человека: науч.-метод.материал к лекциям / И. И. Котляр. – Барановичи : БарГУ, 2005. – 341 с.
  11. Права человека: курс лекций для студентоввсех специальностей ун-та / И. И. Котляр. – Брест : БрГУ, 2004. – 188 с.
  12. Наследие академика Сахарова в области прав человека и белорусская перспектива: материалы науч.-теорет. конф., посвященной 80-летию академика Сахарова (выдающегося ученого, правозащитника, гуманиста), 10 декабря 2001 г. / науч. ред. И. И. Котляр. – Брест : Лавров, 2002. – 90 с.
  13. Дорогой реализации прав человека: материалы круглого стола / Брест. центр прав человека ; БрГУ ; Белорус. центр конституционализма ; науч. ред. и сост. И. И. Котляр. – Брест : ФОРТ, 1997. – 102 с.
  14. Дорогой уважения, защиты и реализации прав человека в современном мире: материалы Междунар. науч.-практ. конф. «Права человека: ООНовское измерение и их реализация на рубеже XXI века», Брест. гос. ун-т, 17 декабря 1998 г. / Белорус. секция Международного общества прав человека, Брест. гос.
    ун-т ; [редколлегия: И. И. Котляр и др.]. – Брест : Издательство С. Лаврова, 1999. – 221 с.
  15. Дорогой уважения, защиты и реализации прав человека на белорусской земле : материалы респ. науч.-практ. конференции «Права человека в Республике Беларусь» / [ред. И. И. Котляр] ; Белорус. секция Международного Общества Прав Человека ; Брест. обл. отд. Белорус. Ассоциации Содействия ООН ; Брест. гос.
    ун-т. – Брест : [б. и.], 1997. – 138 с.
  16. Права человека: пособие для студентов вузов / И. И. Котляр ; БрГУ. – Брест : Лавров, 1997. – 185 с.
  17. Права человека: в помощь учителям школ, студентам, юристам, журналистам, всем, кто интересуется проблемой прав человека / И. И. Котляр ; Брест. обл. отд. Белорус. Ассоциации Содействия ООН ; Лаборатория «Права человека» РИВШ и ГО. – Брест, 1996. – 103 с.
  18. Взгляд изнутри.Общественно-политический процесс на Беларуси / И. И. Котляр. – Лунинец : Спектр, 1993. – 121 с.
  19. Применение традиционных ценностей человечества в контексте поощрения и защиты прав человека и основных свобод/ И. И. Котляр // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 1, Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. 2015. № 2. С. 77–80.
  20. БрГУ им. А. С. Пушкина — научный и образовательный центр в области прав человека / И. И. Котляр // Научно-методические аспекты образования в области прав человека / УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина». Брэст, 2014. С. 10–13.
  21. Республиканский научно-методический семинар по правам человека и гражданскому обществу как явление научной жизни страны: [на базе БрГУ им. А. С. Пушкина] / И. И. Котляр // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта. Брэст, 2013. Вып. 9, ч. 1 : Гуманітарныя і грамадскія навукі. С. 259–261.
  22. Преподавание прав человека в высшей школе: на примере БрГУ им. А. С. Пушкина / И. И. Котляр // Вышэйшая школа. 2004. № 5. С.12–14.

Бібліяграфія:

 

  1. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 8. – С. 175.

2. Котляр И. И. – профессор политологии (80-летие) : по материалам круглого стола: “Профессор Котляр: его мысли и дела (18 июня 2021 года)”; других научных Форумов, проведенных НЭС РООЗПЧ (БС МОПЧ). Из лекционного курса профессора, прочитанного по политологии и правам человека в БрГУ имени А. С. Пушкина. Особенности стиля профессора. Методология / Леонов Ф. Н., Ровнейко М. А., Стрелец М. В. – Брест : Альтернатива, 2022. – 143 с.

3. Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела : энциклопедия. – Минск, 1999. – С. 285.

5. Личность: Котляр И. И. : о жизни и научно-педагогической деятельности профессора / С. А. Птичкина, А. Н. Головченко. – Брест : Альтернатива, 2018. – 102 с.

6. Личность: Котряр И. И. : о жизни и научно-педагогической деятельности профессора / С. А. Птичкина, А. Н. Головченко. – Брест : Альтернатива, 2022. – 102 с.

Добавить комментарий