Клімко Наталля Аляксандраўна

 

Клімко Наталля Аляксандраўна нарадзілася 21 студзеня 1962 года.

Сама Наталля Клімко прайшла доўгі творчы шлях. Скончыла Мінскі мастацкі каледж імя А. К. Глебава, потым у Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў вывучала народныя рамёствы. Дыпломная праца якраз была па выцінанцы-выбіванцы. Але тады Наталля нават і не меркавала, што яе захапленне стане сур’ёзнай творчай справай і атрымае такую ​​высокую ўзнагароду.

Наталля Аляксандраўна – кіраўнік народнага калектыву майстроў мастацтваў “Каляровая альтанка” раённага цэнтра рамёстваў дзяржаўнай установы культуры “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Наталля Аляксандраўна пераняла і працягнула мастацтва выбівання ажурных фіранак на паперы ад рукадзельніцы Ніны Пятроўны Шурак. Пачала займацца гэтым відам дзейнасці Н.А. Клімко ў 2009 годзе. А з 2015 года Наталля Клімко з’яўляецца членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.

Кабінет Дома рамёстваў, дзе размясціўся гурток «Выбіванка» па навучанні дзяцей майстэрству выцінанкі, нагадвае беласнежны карункавы пакой феі. Не верыцца, што ўся гэтая прыгажосць створана пры дапамозе малатка, стамескі, шыла, адвёрткі.

КЛІМКО Наталля Аляксандраўна – лаўрэат розных конкурсаў сярод майстроў па выцінанцы.

У 2012 годзе ўзнагароджана абласной прэміяй А.І. Дубко.

За добрасумленную працу, значны ўклад у справу адраджэння і захавання культуры Беларусі ў 2015 годзе ўзнагароджана Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2018 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

У 2021 годзе Наталлі Аляксандраўне Клімко прысвоены статус Народны майстар Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія:

  1. Аникевич, И. Узоры мастерства : про районный центр ремесел рассказывает Наталья Климко / И. Аникевич // Гродзенская праўда. — 2013. — 7 сакавіка. — C.10.
  2. Антонова, А. Их работа – талант дарить : вручены премии имени А.Дубко Гродненского облисполкома “За творческие достижения в области культуры и искусства”. Среди лауреатов – директор Новогрудского районного центра ремесел Наталья Климко / А.Антонова // Гродзенская праўда. — 2012. — 14студзеня. — C.1.
  3. Борисовец, Н. Новогрудскую выбиванку искала по всему району : о ремесле Н.Климко, которое в этом году включили в Государственный реестр нематериальных ценностей Беларуси / Наталья Борисовец // Сельская газета. — 2014. — №99. — 30 августа. — C.18.
  4. Вайцяховіч, А. Пад дахам “Каляровай альтанкі” / Алена Вайцяховіч ; фота // Краязнаўчая газета. — 2022. — № 6. — С. 3.
  5. Врублевская, Т. Так выбивают кружева / Татьяна Врублевская ; фото Алексея Бибикова // Беларусь сегодня. — Прилож.: Союз.. — 2022. — 28 янв. — С. VIII.
  6. Дзядзюля, А. Беласнежныя мары. Чаму на Навагрудчыне выцінанку называюць выбіванкай / Алена Дзядзюля ; фота // Звязда. — 2022. — 25 студз. — С. 12.
  7. Заянчкоўская, В. Ажурны цуд Наталлі Клімко / В. Заянчкоўская ; фота Альфрэда Мікуса // Гродзенская праўда. – 2022. — 12 студз. — С. 1, 7.
  8. Каралько, С. “Жанчына года” з Навагрудка : пра пераможцу абласнога этапа рэсп. канкурсу Наталлю Клімко, дырэктара Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў у намінацыі “За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне” / С.Каралько // Новае жыццё (Навагрудскi раён). — 2013. — 27 сакавіка. — C.1.
  9. Климко, Н. А. Пути возрождения Новогрудской “вытинанки-выбиванки” : Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць / Н. А. Климко ; фото // Сохранение нематериального историко-культурного наследия стран иСНГ в контексте глобальных вызовов : Междунар. науч.-практ. семинар, Минск, 15—17 нояб. 2022 г. / М-во культуры Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т культуры и искусств, Межгосудар. фонд гуманитарного сотрудничества государств ; Н. В. Карчевская [и др]. — Минск : БГУКИ, 2022. — С. 249—257.
  10. Климко, Н. Купіскія краявіды – у сталічнай галерэі : пра выставу жывапісу нашага земляка з в.Купіск Віктара Залаціліна, якая адкрылася ў мастацкай галерэі “Вільнюс” г.Мінска ; Н.Клімко // Новае жыццё (Навагрудскi раён). — 2008. — 14 мая. — C. 2.
  11. Кокош, И. “От земного к небесному”: в Новогрудском Центре ремесел / И. Кокош // Новогрудские епархиальные ведомости. — 2018. — февраль (№ 2). — С. 9.
  12. Кузнячэнкава, Т. Прафесіяналы года : названы імёны лаўрэатаў прэміі імя А.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва”, сярод лаўрэатаў Наталля Клімко, дырэктар Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў / Т.Кузнячэнкава // Лiтаратура i мастацтва. — 2012. — 20студзеня. — C. 2.
  13. Ленская, А. Женщины года : [про церемонию награждения по итогам областного этапа респ. конкурса “Женщина года-2012” / А. Ленская // Гродзенская праўда. — 2013. — 23 сакавіка. — C. 2.
  14. Лукашик, И. Тайны ажурной бумаги / Ирина Лукашик ; фото Алексея Матюша // Сельская газета. — 2022. — 20 янв. — С. 9.
  15. Люди, которые славят Беларусь. Ими гордится страна / фото Белта, фото из личного архива Натальи Климко // Беларусь сегодня.— 2022. — 12 янв. — С. 2—3, 8—10.
  16. Пісар, В. Не старэюць душой ветэраны / В. Пісар // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2020. — 5 мая (№ 35). — С. 1.
  17. Пісар, В. Пачэсны абавязак — захоўваць традыцыі і культуру / В. Пісар ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2021. — 15 студз. — С.1,9.
  18. Пісар, В. Этнаграфічнае падарожжа / В. Пісар ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2021. — 26 лютага (№ 15). — С. 15.
  19. Традыцыя вырэзвання з паперы (выцінанка-выбіванка) : Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць / фота // Жывая спадчына Беларусі = Living heritage of Belarus : Нацыянальны Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі / Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут культуры Беларусі” ; [уклад. Таццяна Міхайлаўна Мармыш]. – Мінск : Інбелкульт, 2014. — С. 150—153.
  20. Ускова, Т. Выбіванку ўратавала “сотка” / Т. Ускова // Сельская газета. — 2016. — 20 октября (№ 122). — С. 12.
  21. Шабановіч, М. Марына Шабановіч: “Навагрудская зямля багатая на таленты” / падрыхтавала В. Пісар // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2020. — 7 лют. (№ 10). — С. 4.
  22. Шымко, Т. Вучуся жыць і тварыць : пра Н.А.Клімко, дырэктара раённага цэнтра рамёстваў / фота ; Т. Шымко // Новае жыццё (Навагрудскi раён). — 2012. — 26 мая. — C. 3.
  23. Шымко, Т. Майстар года з Навагрудка : пра лаўрэата прэміі імя А.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” дырэктара раённага цэнтра рамёстваў Наталлю Клімко / Т.Шымко // Новае жыццё (Навагрудскi раён). — 2012. — 21студзеня. — C. 1.
  24. Шымко, Т. Народны майстар : пра лаўрэата прэміі імя А.Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” дырэктара раённага цэнтра рамёстваў Наталлю Клімко / Т.Шымко // Гродзенская праўда. — 2012. — 27 кастрычніка. — C. 6.

 

Добавить комментарий