Кожыч Міхаіл Канстанцінавіч

kozhych-mixail-kanstancinavichНарадзіўся ў 1924 г. ў весцы Антонаўка Навагрудскага раёна. Закончыў 7 класаў польскай школы. Затым паступіў ў Навагрудскую гімназію. У часы нямецкай акупацыі закончыў настаўніцкую семінарыю. Добра ведаў нямецкую, польскую мовы. Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1944 г. вырашыў ісці на фронт, каб адпомсціць за загінуўшага брата. У 1945 г. ваяваў на 1-м Беларускім Фронце. Спачатку прайшоў вучэбныя курсы, атрымаў спецыянасць разведчыка. 13-14 студзеня 1945г. прымаў удзел ва ўсеагульным наступленні. У час разведкі ўсе таварышы былі забіты, а Міхаіл Канстанцінавіч застаўся жывым. У час бою быў паранены ў дзве нагі. Пасля выздараўлення працаваў у штабе шпіталя ліквідацыйный камісіі. Пасля другой аперацыі яму далі II групу інваліднасці. Па рабоце часта ездзіў у камандзіроўкі ў Варшаву, Берлін. Па стану здароўя адпраўлены дахаты. Закончыў будаўнічы інстытут. Займаўся будаўніцтвам школ у в. Нягневічы, в.Лаўрышава, жылых карпусоў г.Навагрудка.