Крывальцэвіч Раіса Яўгеньеўна

Крывальцэвіч Раіса Яўгеньеўна беларуская пісьменніца.

Раіса Яўгеньеўна нарадзілася ў 1960 годзе ў вёсцы Слухавічы на Наваградчыне.

Атрымала адукацыю на гістарычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага.

Працавала настаўніцай гісторыі і нямецкай мовы. Выкладчыца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ, (Мінск).

Друкавалася ў часопісах “Верасень” і “Дзеяслоў”.

Адна з пераможцаў конкурса Саюза беларускіх пісьменнікаў “Жанчына ў сучасным грамадстве” 2010 г.

Аўтар кнігі абразкоў “Дарога” (2014 г.) і “Блізкі свет. Хатні слоўнік-успамін” (2016 г.).

У 2018 годзе выйшла ў свет дзіцячая кніга “Прыгоды ката-летуценніка” нямецкага аўтара Вілі Майнка, пераклад якой на беларускую мову зрабіла Раіса Крывальцэвіч, а праілюстравала кнігу яе дачка.

Прыемна адзнасыць, што Раісу Яўгеньеўну звязваюць добрыя сяброўскія адносіны з Навагрудскай раённай бібліятэкай. Тут ладзяцца творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг пісьменніцы, іншыя цікавыя мерапрыемствы.

Жыве Р.Я. Крывальцэвіч у Мінску.

Раіса Крывальцэвіч – сапраўдная беларуска, якая не толькі прыгожа размаўляе на мілагучнай беларускай мове, але яшчэ і ведае яе дасканала, робіць усё магчымае, каб багацце роднай мовы не гублялася.

Пра кнігу «Блізкі свет. Хатні слоўнік-успамін» (2016 г.)

Гэта своеасаблівая кніга сямейнай памяці, у якой праз словы, афарызмы, прыказкі, прымаўкі, якія ўжываліся ў сям’і, аўтар хацела пакінуць удзячны ўспамін пра сваіх бацькоў, паказаць незвычайную адметнасць і сакавітасць беларускай мовы, нагадаць «родныя слухавіцкія слоўцы». Першае жаданне запісваць узнікла яшчэ ў студэнцкія гады. Калі чытала бацькам запісанае, занатоўвала каментарыі бацькі. З часам зразумела каштоўнасць і неабходнасць сказанага.

Бібліяграфія твораў:

  1. Крывальцэвіч, Р. Дарога : абразкі /  Рая Крывальцэвіч. – Мінск :  Медысонт, 2014. – 264 с.
  2. Крывальцэвіч, Р.Я. Блізкі свет : хатні слоўнік-успамін / Рая Крывальцэвіч. – Мінск : Тэхналогія, 2016. – 200, [1] с., [4] л. фат., каляр. партр.
  3. Майнк, В. Прагоды ката-летуценніка / Вілі Майнк ; пераклад з нямецкага Раісы Крывальцэвіч ; мастачка Марыля Крывальцэвіч. – Мінск : Тэхналогія, 2018. – 63, [1] с.

Добавить комментарий