Марцуль Генадзь Сямёнавіч

marcul-genadz-syamyonavichНарадзіўся 1 студзеня 1937г. ў в. Лоўчыцы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. Кандыдат гістарычных навук, прафесар.  У 1955 г. скончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча. Працаваў дырэктарам Возерскай школы ў былым Мірскім раёне. У 1965 годзе скончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. А. М. Горкага. Навучаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытута (1965-1968). У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дзейнасць партыйнай арганізацыі Беларусі па выхаванні навучэнцаў агульнаадукацыйных школ у духу савецкага патрыятызму ў перыяд паміж XXII і XXIII з’ездамі КПСС» (наву. Рук. – Дацэнт А. Д. Малочка). Дацэнт (1974). Прафесар (1997). З 1968 – старшы выкладчык, дацэнт, з 1992 года – прафесар кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Памёр 14 лістапада 2008 года, быў пахаваны 16 лістапада 2008.Узнагароджаны медалём «Ветэран працы», 30 граматамі кіруючых органаў Беларусі.Навуковая дзейнасць. Аўтар навуковых прац і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ па гісторыі Беларусі. Навуковыя інтарэсы: патрыятычнае выхаванне моладзі, праблемы міжнацыянальных адносін, пытанні нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі. Аўтар больш за 50 работ.

Асноўныя публікацыі

1.Урачыстасць ленінскай нацыянальнай палітыкі і яе буржуазныя фальсіфікатары. – Мн., 1975

2.Вопыт СССР у вырашэнні нацыянальнага пытання і свет сацыялізму. – Мн., 1982 Беларусазнаўства: Метад. дапам. – Мн., 1996Гісторыя Беларусі.

3.Насельнітва. Фарміраванне І вызначэнне пагранічных І дзяржаўна-адміністратыўных межаў. Беларускае замежжа: Метад. дапам. – Мн., 1997

  1. Гісторыя Беларусі. Вучэб. дапам .: У 2 ч. – Мн., 1998 (2-е выд. 2000, у сааўт.)
  2. Гісторыя Беларусі: канец XVIII ст. – 1999 г .: Вучэб. дапам. для 11-га кл., 2-е выд. – Мн., 2002 (у сааўт.)
  3. Гiсторыя Беларусi: Вучэбны дапаможнік: У 2 ч. / Я. К. Новiк, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў [І інш.]; пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. – Мінск: Універсітэцкае, 2000. (2-е выд. 2006)