Шурак Ніна Пятроўна

novyj-risunokУ 1987г. было прынята рашэнне аб адкрыцці у г.Навагрудку гісторыка-краязнаўчага музея. Вялікая заслуга ў гэтай справе належыць сціплай жанчыне, энтузіасту, чалавеку які душой і сэрцам адданы роднай бацькаўшчыне – Ніне Пятроўне Шурак.

Большую частку свайго жыцця Ніна Пятроўна аддала ідэалагічнай рабоце, яна працавала інструктарам гаркома партыі. Увесь час Ніна Пятроўна марыла аб тым, каб у родным горадзе быў адкрыты краязнаўчы музей, каб кожны жыхар ведаў гісторыю роднаго краю. Але для гэтага трэба было пачьнаць збор экспанатаў.

У 1985 г. 6ыў утвораны арганізацыйны камітэт па стварэнню гісторыка-краязнаўчага музея. Група энтузіястаў пад кіраўніцтвам Шурак Н.П. сабрала больш за тры тысяч экспанатаў. Два разы на тыдзень выязжала Ніна Пятроўна ў вёскі, гутарыла з людзьмі, збірала зкспанаты для музея. Яна пабывала ў 220 вёсках, дзесяткі вёсак абышла пешу. Для музея Ніна Пятроўна перапляла асабістыя падпіскі газет за многія гады.

3 дня адкрыцця музея (1987г.) па 1993 г. Шурак Н.П. працавала ў музеі на пасадзе галоўнага захавальніка фондаў. Пад час збірання экспанатаў ддя музея Ніна Пятроўна захапілася такім відам народнай творчасці, як  вышыўка і выцінанка. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Ніна Пятроўна адчула ў сабе уздым творчай дзейнасці. Многія яе работы папоўнілі фонды Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея.