Шутэнка Гаўрыіл Карнеевіч

Шутэнка Гаўрыіл Карнеевіч (1924–2002) беларускі паэт. Жыў у Навагрудку.

 Шутэнка Гаўрыіл нарадзіўся 24.06.1924 г. у сяле Арзгір Арзгірскага раёна Стаўрапольскага краю (Расія) у сялянскай сям’і.

У 1940 г. скончыў школу фабрычна-заводскага навучання пры швейнай фабрыцы імя В.Валадарскага ў Баку, працаваў рабочым на гэтай жа фабрыцы. У 1942 годзе, у 18-гадовым узросце, пайшоў на фронт, быў разведчыкам. Пасля цяжкага ранення ў баі пад сялом Багародзічнае (Данбас, 1943) назаўсёды страціў зрок, быў камісаваны.

3 1943 года да 1946 года працаваў старшынёй касы ўзаемадапамогі калгаса «Парыжская камуна» (ст. Мар’інская Стаўрапольскага краю), пазней культработнікам у таварыстве сляпых Кіраўскага раёна, дырэктарам вучэбна-вытворчага прадпрыемства, інспектарам.

Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над фашысцкай Германіяй» і інш., дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Беларусі.

Жыве з 1946 г. у Наваградку. У 1946 годзе прыехаў на Беларусь пагасцяваць да старэйшага брата. Беларускі край вельмі спадабаўся, і ён застаўся тут назаўсёды. Неўзабаве стаў членам Беларускага таварыства сляпых, доўгі час працаваў у ім культработнікам, рабочым і інш. 3 1963 года на творчай працы. У 1964 годзе скончыў вышэйшыя паэтычныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага (Масква).

Друкавацца Г. Шутэнка пачаў у 1939  годзе (верш «Пра трактарыстку» ў газеце «Стахановец» палітаддзела Мар’іна-Зольскай МТС Георгіеўскага раёна Стаўрапольскага краю). Уплыў на будучага паэта аказалі лермантаўскія мясціны, Пяцігорск, непадалёку ад якога ён жыў. Пачынаючы з 1952 года, вершы Г. Шутэнкі сталі друкавацца ў Беларусі. Пазней яны склалі першую кнігу «Мае вочы» (1961). Так чалавек нялёгкага лёсу знайшоў сваё прызванне ў паэтычнай творчасці, якая вызначаецца аптымізмам, напоўнена гукамі і фарбамі той зямлі, што стала яму роднай. Тэма Вялікай Айчыннай вайны — адна з асноўных у яго творчасці (кнігі «Памяць» (1969) , «Смага» (1974)). Сярод яго кніжак паэзіі «Солнце на десницах: Строки разных лет» (1984), «Горит костер воспоминаний» (1990), кніжкі для дзяцей «Наш котенок Димурлы» (1978).

Сябра СП СССР з 1970 г.

Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.