Супрановіч Таіса Іосіфаўна

Супрановіч Таіса Іосіфаўна нарадзілася ў 1956 годзе ў вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў настаўніцкай сям’і. Пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры на працягу 25 гадоў была загадчыцай дзіцячай бібліятэкі ў Навагрудку. У 2005 годзе пераехала ў Мінск, працавала ў Міністэрстве адукацыі, Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў. З 2012 па 2018 год з’яўлялася вядучым бібліёграфам навукова-даследчага аддзела бібліяграфіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Займацца літаратурнай творчасцю Таіса Супрановіч пачала ў даволі сталым узросце, але яе творы, напісаныя каларытнай беларускай мовай, з самага пачатку былі высока ацэнены чытачамі і крытыкай. У цэнтры сюжэтных ліній аўтара – сітуацыі, узятыя з рэчаіснасці, перыпетыі лёсу, узаемаадносіны мужчыны і жанчыны, шчаслівыя і няшчасныя шлюбы і шмат іншага, што складае паўсядзённае жыццё звычайнага чалавека, нашага сучасніка.

Таіса Супрановіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі газеты “Звязда”. Аўтар трох кніг: “Мужчыны і жанчыны” (1999), “Матчын зарок” (2003), “Халодны дзень і цёплы вечар” (2017). У апошні зборнік, адно з нешматлікіх выданняў, якое ў 2017 годзе цалкам фінансавалася дзяржавай, увайшлі 3 аповесці і 5 апавяданняў. Пісьменніца таксама неаднаразова публікавалася са сваімі мастацкімі творамі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі ў рэспубліканскіх газетах і часопісах (“Полымя”, “Маладосць” і інш.), выступала на сустрэчах з чытачамі і іншых літаратурных мерапрыемствах.

Творы:

  1. На Радуніцу / Таіса Супрановіч // Маладосць. – 1999. – №1. – C.13—30.
  2. Жыць ды цешыцца / Таіса Супрановіч // Полымя.   – №11. – C.75—8.
  3. Матчын зарок : аповесці, апавяданні / Таіса Супрановіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. –205, [2] с.
  4. Пракрустава ложа / Т. Супрановіч // Маладосць. – 2007. – № 5. – С. 72.
  5. Жывуць у вёсцы людзі / Таіса Супрановіч // Полымя. – 2009. – № 6. – С. 117—123.
  6. Зямное шчасце чалавека : апавяданне / Таіса Супрановіч // Маладосць. – 2012. – № 1. – С. 21—26.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці:

  1. Супрановіч, Т. Правінцыйная сталіца : [гутарка з Таісай Супрановіч / запісаў Сяргей Астраўцоў] / Сяргей Астраўцоў. – Правінцыя . – 2002. – № 3—4.
  2. Супрановіч, Т. Пракрустава ложа / Т. Супрановіч // Маладосць. – 2007. – № 5. – С. 72. – Прыводзяцца біяграфічныя звесткі.

Добавить комментарий