Яцук Таццяна Мікалаеўна нарадзілася 19 сакавіка 1963 года ў вёсцы Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла Валеўскую сярэднюю школу. Паступіла на філалагічны факультэт БДУ, які закончыла ў 1985 годзе. Працавала на Барысаўшчыне. З 1988 года жыве ў горадзе Баранавічы, працуе настаўнікам беларускай мовы ілітаратуры ў сярэдняў школе № 4. Друкавалася ў трох калектыўных зборніках, у розных раённых, абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. У баранавіцкай паэткі i педагога Таццяны Яцук душа спявала заўсёды: i у школьныя гады, i у студэнцкія, i цяпер. Вершы Таццяны Яцук : “Як сэрца прагне светлага прычасця…”, “Пакутна i жахліва ўсё было…”, “Аднакурснікам”, “Код жыцця адмервае дарэмшчыну…” і дзясяткі іншых. Яна выйшла замуж, нарадзіла і выхавала разам з мужам двух сыноў. Але, як кажуць, калі Бог з маленства даў талент, то ён застаецца назаўсёды. Таццяну Марчык (Яцук) Бог з маленства надарыў паэтычным талентам. I гэты талент не знік, а захаваўся на жыццё. Яна павінна была даўно выдаць свой першы паэтычны зборнік. Проста пісала вершы для сябе, сяды-тады іх друкавала. А лепшае нарэшце праз столькі гадоў вырашыла сабраць пад адну вокладку і назваць свой першы паэтычны зборнік “Груша над абрывам”. Гэтым вершам і адкрываецца зборнік. Шлях да першай паэтычнай кніжкі, аднак, задоўжыўся. Урэшце ў 2017 годзе пабачыў свет доўгачаканы паэтычны зборнік «Груша над абрывам». За першай кнігай выйшлі наступныя: «Маладосць на выданні», «Валошкавыя сны» (абедзве ў 2018 г.), «Паэма блукання і веры», «Бліскавіцы над Свіцяззю» (абедзве ў 2019 г.), «Алфавітная музыка слоў» (2020), “За сіняй птушкай” (2020). На словы Таццяны Яцук напісаны 17 песень, запісаны дыск. Таццяна Яцук — стваральніца лірыкі жаночай, паэзіі жаночага сэрца. Вось чаму ў кнігах прыкметнае месца займае ўвасабленне матываў кахання і любові, замілавання роднай прыродай. Таццяна Яцук – Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнараднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Яна з’яўляецца кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры», якое дзейнічае пры баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы імя В.Таўлая. Вершы і песні Таццяны Мікалаеўны неаднаразова гучалі на міжнародным радыё ў аўтарскай праграме Зоі Кулік “Вас вітае Беларусь”. Літаратурнае аб’яднанне, якім кіруе Таццяна Яцук, часты госць ў навучальных установах горада (школах, каледжах, універсітэце), на пляцоўках гарадоў і вёсак Беларусі, дарылі “Купальскія зоры” сваю творчасць і на Дні беларускага пісьменства ў Слоніме, і на хрысціянскім фестывалі ў Баранавічах, і ў Пінску на Дні паэзіі “Зоры над Пінай”, і на іншых значных і патрэбных мерапрыемствах , якія праводзіліся ў нашай краіне. Галоўны герой яе вершаў змагаецца за дабрыню – пачуццё, якое не толькі ўзвялічвае чалавека і робіць яго чалавекам. Дабрыня ў паэткі выражае клопат сучаснага чалавека, адносіны да людзей, да сваёй зямлі, да сяброў і сваякоў, да гістарычных мясцін Бацькаўшчыны. Лірычны герой яе твораў – даволі ўражлівы чалавек, характар у яго прамы, просты, адкрыты і шчыры. Такі, як і сама аўтарка.
Бібліяграфія:
- Ермакова, А. А боль не забываецца з гадамі / А. Ермакова ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2022. — 23 крас. — С. 7.
- Ермакова, А. Аграрыі рыхтуюцца да сяўбы / А. Ермакова ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2023. — 25 студз. — С. 3.
- Ермакова, А. Алфавітная музыка слоў / А. Ермакова // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2021. — 22 студз. (№ 5). — С. 8.
- Ермакова, А. Летуценнасць дзіцячых мрояў / А. Ермакова // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2020. — 21 жні. (№ 66). — С. 7.
- Ермакова, А. “Случайный дождь ” Татьяны Яцук / А. Ермакова ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2021. — 14 верасня. — С. 4.
- Ермакова, Е. Жизнь как один миг [поэзия] / Е. Ермакова ; фота // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2022. — 12 сак. — С. 8.
- Сэрвач, Р. “Я ўсё жыццё малюся за спакой” : у Выдавецкім доме “Звязда” выйшла кніга паэзіі Таццяны Яцук “Мудрасць вечара” / Раман Сэрвач // Звязда. — 2023. — 17 лістап. — С. 16.
- Татьяна Яцук : поэзия // Ступени : Международный литературно-публицистический альманах. — Вильнюс : Vaibra, 2021. — С. 207—208.
- Юрчык, Л. З бою не вярнуўся / Л. Юрчык // Новае жыццё (Навагрудскі раён). — 2017. — 27 снежня (№ 102). — С. 3.
- Яцук, Т. М. На сямі вятрах : вершы / Таццяна Яцук // Полымя. — № 4. — С. 42—44.
- Яцук, Т. М. Увысь глядзяць святыні : вершы / Таццяна Яцук // Полымя. — 2023. — № 11. — С. 42—44.